Увесну 2026 года мы распачалі беларуска-дацка-шведскі паэтычны дыялог – verse X change. Беларускія аўтаркі і аўтары з’ездзілі ў Данію і Швецыю, дзе сустрэліся з калегамі з гэтых краін і папрацавалі з імі падчас творчых майстэрняў, робячы ўзаемныя пераклады. У выніку сучасная беларуская паэзія з’явіцца па-дацку і па-шведску, а дацкія і шведскія аўтары будуць апублікаваныя па-беларуску.
Мы сабралі ўражанні часткі ўдзельнікаў у кароткіх інтэрв’ю. Глядзіце ў відэа, як паэты знаходзяць агульную мову ў перакладах, з якімі складанасцямі сутыкаюцца і што новага даведваюцца падчас супрацы.
Цалкам плэй-ліст з усімі інтэрв’ю на нашым Youtube-канале.
1 . Ксенія Стасюкевіч
Мы не адны ў гэтым свеце. І калі нам падабаецца займацца паэзіяй, то мы павінны і паважна, і з якімсьці імпэтам ставіцца да паэзіі іншых.
2. Катынка Букдал Сёбю
Я перакладала вершы, вельмі цесна звязаныя з целам. І складанасць была ў тым, каб перажываць цялесныя адчуванні гэтых вершаў.
3. Ілля Сініца
Можа, упершыню разумееш важнасць дыстанцыі, і ўвогуле дыстанцыі самога аўтара да таго, што ён напісаў.
4. Юнас Грэн
Калі ты гуляеш са словамі ў адной мове, амаль немагчыма ці проста немагчыма перанесці ўвесь сэнс гэтай гульні словаў у пераклад.
5. Ганна Шакель
Вядома, ёсць радкі, над каторымі трэба падумаць. Трэба час пахадзіць з ім і знайсці адпаведны па эмацыйным уздзеянні варыянт у беларускай мове.
6. Ільва Грыпфельт
Ты ствараеш уласны свет, калі перад табой толькі словы. Але калі перад табой яшчэ і чалавек, ты атрымліваеш нешта большае.
7. Юля Цімафеева
Фактычна пераклад паэзіі – гэта і ёсць вельмі ўважлівае, напэўна, самае ўважлівае чытанне, якое толькі можа быць.
8. Сяргей Календа
Ёсць жаданне проста кожнае слова распавесці, што яно азначае, растлумачыць гэта ўсё.
9. Сэсіле Рэнаў Эгеруп
Калі побач няма аўтара, з якім можна параіцца, то даводзіцца прымаць нейкія рашэнні, і тады… што ёсць, тое ёсць. Але калі аўтар побач, можна абмяркоўваць мноства розных інтэрпрэтацый.
10. Ёакім Вілант
Я хутчэй належу да той школы, для якой задума ў тэксце не мае такога ўжо вялікага значэння. Але мы таксама маем справу з тым, што, асабліва ў перакладзе, вельмі важна нейкім чынам захаваць голас тэксту.
11. Крыстынэ Керульв
Гэта вельмі натхняе і гэта спосаб зразумець свет, я думаю, спрабуючы пагрузіцца ў іншую мову, з якой ты не вельмі добра знаёмая, ва ўсе каштоўнасці і нюансы, якія можна ў ёй знайсці.
12. Берэкет Хайлемарыям
А ў маіх вершах ёсць толькі адно слова, або два-тры словы на старонцы. І яны значаць больш, таму што для іх няма кантэксту. Таму перакладчыку даводзіцца рабіць усю гэтую працу: разумець кантэкст, разумець усе розныя нюансы гэтага адзінага слова, таму што больш нічога няма.
Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Паўночнай рады міністраў (Nordic Council of Ministers). Змест публікацыі з’яўляецца выключнай адказнасцю каардынатараў праекта і не адлюстроўвае пазіцыю або палітыку Паўночнай рады міністраў.