• Навiны
  • Прэв’ю анталогіі паэзіі “Вершаабмен”

Прэв’ю анталогіі паэзіі “Вершаабмен”

Апошняе абнаўленне: 30 чэрвеня 2026
Прэв’ю анталогіі паэзіі “Вершаабмен”

Мы радыя падзяліцца прэв’ю анталогіі, створанай у межах праекта “verse X change”, які аб’яднаў беларускіх, дацкіх і шведскіх паэтаў і паэтак у серыі перакладчыцкіх майстэрняў.

Падчас праекта аўтары і аўтаркі перакладалі вершы адно аднаго, не абавязкова ведаючы мову арыгіналу. Замест гэтага пераклады нараджаліся з размоваў, уважлівага чытання і ўзаемнага абмену. Анталогія аб’ядноўвае тэксты пра выгнанне, пратэст, страту і надзею, а таксама адлюстроўвае ўнікальную форму літаратурнай супрацы і салідарнасці ў час, калі многія беларускія пісьменнікі і пісьменніцы працягваюць сутыкацца з выгнаннем, цэнзурай і пераследам.

Прэв’ю дае чытачам і чытачкам магчымасць зазірнуць у анталогію і пазнаёміцца з галасамі ўдзельнікаў і ўдзельніц. Значная частка старонак былі наўмысна не ўключаныя ў гэтае прэв’ю. Гэтае прэв’ю распаўсюджваецца толькі ў інфармацыйных і прамацыйных мэтах. Просім не капіяваць і не распаўсюджваць анталогію без дазволу, бо ўсе тэксты ахоўваюцца аўтарскім правам.

Для зручнага чытання, калі ласка, адкрыйце прэв’ю ў поўнаэкранным рэжыме.

Анталогія ўключае вершы і пераклады KB, Darya Bialkevich, Julia Cimafiejeva, Cecilie Rönnow Egerup, Jon Aagaard Gao, Ylva Gripfelt, Jonas Gren, Bereket Hailemariam, Siarhiej Kalenda, Christine Kærulv, Hanna Rajs, Yana Sanko, Hanna Shakel, Ilya Sinitsa, Kseniya Stasiukevich, Katinka Bukdahl Søby, Hrozya Vicík і Joakim Vilandt.

Ментары і ментаркі: Lotte Jansen, Harald Hartvig Jepsen, Andrej Khadanovich, Dmitri Plax і Tine Roesen.

Анталогія была створаная Беларускім ПЭНам, Дацкім ПЭНам і Шведскім ПЭНам пры падтрымцы Паўночнай рады міністраў.

Каб прачытаць поўную анталогію, калі ласка, звяжыцеся з:

Беларускім ПЭНам — [email protected]
Шведскім ПЭНам — [email protected]
Дацкім ПЭНам — [email protected]