Сёння, у дзень нараджэння Францішка Багушэвіча, мы публікуем поўны спіс твораў, дапушчаных журы прэміі ягонага імя да ўдзелу ў конкурсе за 2025 год.
Сёлета на прэмію паступілі дзясяткі заявак – ад кніг і даследаванняў да падкастаў, відэа і мультымедыйных праектаў. Прэмія аб’ядноўвае розныя фарматы, мэтай якіх з’яўляецца асэнсаванне беларускай гісторыі, культуры і калектыўнай памяці.
У поўны спіс увайшлі 24 творы, якія адпавядаюць крытэрыям конкурсу і былі прынятыя да разгляду журы.
Кнігі:
- «Апошнія сведкі Гродна» – Руслан Кулевіч (самвыд, Польшча, 2025);
- «Беларуская літаратура перыяду трансфармацыі. Абрысы замглёнага краявіду» – Сяргей Кавалёў (Выдавецтва Універсітэта Марыі Кюры-Складоўскай, Люблін, 2025);
- «Беларускі каляндарны энцыклапедычны даведнік» – Уладзімір Хільмановіч (Kniżny Vyraj, Беласток, 2025);
- «І даўней так пелі: Музычны фальклор старавераў паўночна-заходняй Беларусі» – Вольга Барышнікава (Skaryna Press, Лондан, 2025);
- «Кола дня» – Аляксандра Турава (2025, зашыфраваны ўдзел);
- «Кровазварот» – Юлія Цімафеева (Янушкевіч, Варшава, 2025);
- «На “Старт” і ў “Тэмпе”: Ножны шпурляк на Аршаншчыне» – Арцём Сізінцаў (Skaryna Press, Лондан, 2025);
- «Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын», т. 1 і 2 – Таццяна Гайдук (BYPROSVET/Magenta, Варшава, 2025);
- «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» – Ганна Кандрацюк (выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, Беласток, 2025);
- «Туман, які ахутвае цябе» – Паўліна Кот (аповесць з кнігі «Паспець да цемры: Містычныя гісторыі з Беларусі». Пфляўмбаўм, Вільня, 2025);
- «Халодныя землі» – Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, Кракаў, 2025);
- «Цені падмуркаў» – Milestone (2025, зашыфраваны ўдзел);
- «Цесля жыцця» – Сяргей Дубаўцэвіч (2025, зашыфраваны ўдзел);
Артыкулы, падкасты, відэаблогі і іншае:
- «Беларусь як “культурное падабенства каланіяльнай Афрыкі”, ці Антыкаланіяльнае паўстанне камуніста Аляксея Каўкі» – Таццяна Астроўская (артыкул у часопісе «Topos», Вільня, 2025);
- Падкаст «Гісторыя на Свабодзе» – аўтар і вядоўца Сяргей Абламейка (2025);
- Візуальная паэзія «Дудка беларуская і смык беларускі» – аўтар Антось Сівых (2025);
- Падкаст «Кінатэатр Беларусь», #7: Вольга Раманава і Іншая гісторыя беларускага савецкага кіно – аўтары і вядоўцы Тарас Тарналіцкі, Юлія Аляксеева (2025);
- Падкаст «Літаратурныя зацемкі» – аўтар і вядоўца Сяргей Дубавец (2025);
- Падкаст «Папрацуем», выпуск 1: Псіхалагічная сесія з Барбарай Радзівіл – аўтарка Яліна Яноўская (зашыфраваны ўдзел);
- Тэлевізійны праект «Сармацкі вус» – аўтар і вядоўца Цімафей Акудовіч;
- Відэапраект «Смаленне вепрука» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
- Відэапраект «Трызуб і Пагоня» – грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» і Алесь Кіркевіч (2025);
- Відэаблог пра беларускую кухню «Pr0Food» – аўтар і вядоўца Сяргей Мазан (2025);
- Падкаст «Tutaka» – фундацыя «TUTAKA» (2025).
Сфармаваны спіс адлюстроўвае шырыню сучаснага беларускага інтэлектуальнага поля, ад гістарычных даследаванняў і эсэістыкі – да новых медыяфарматаў, што пераасэнсоўваюць мінулае і сучаснасць.
Наступным этапам стане абвяшчэнне доўгага спісу прэміі.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснавана ў 1996 годзе і штогод адзначае найлепшыя творы, прысвечаныя гісторыі і культуры Беларусі, якія ўмацоўваюць беларускія традыцыі і аднаўляюць сувязь з мінулым.
Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў сацыяльных сетках!