
Журы зацвердзіла поўны спіс намінантаў на прэмію Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў. На галоўную ўзнагароду ў 2023 годзе прэтэндуюць па 12 кніг у літаратурнай і ў мастацкай намінацыях. У 2024 – 13 і 11 кніг адпаведна.
У прэміі ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя ўпершыню ў 2023 і 2024 гадах ў папяровым і электронным варыянце. Згодна са статутам, у прэміі таксама могуць удзельнічаць аўдыякнігі, але сёлета іх сярод намінаваных не было.
Прэмія прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшую аўтарскую кнігу для дзяцей і падлеткаў, напісаную на беларускай мове, а таксама за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для дзяцей.
У гэтым сезоне намінанты і журы маглі зашыфраваць сябе, каб зрабіць свой удзел непублічным у мэтах бяспекі.
У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўвайшлі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджэрка, заснавальніца фонду “Кніжны вырай” Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна.
Сярод публічных сябраў мастацкага журы мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.
Поўны спіс 2023. Літаратурная намінацыя
- Таццяна Багданава “Мацей і чароўная раса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023.
- Эліяш Барт “Джа: Легенда аб забраным сэрцы”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Ева Вайтоўская “Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Яна Вольская “Ашуканкі”. Выдавецтва “Słowianka”, 2023.
- Марыся Вярцейка “Сплюшка і Каралева Жахаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023.
- Валер Гапееў “Вольнеры. Прадвесце”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Міхась Зізюк “Шчасце маленькага камінара”. Выдавецтва “Барк”, 2023.
- Сяргей Календа “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Лявон Карповіч “Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”. Ridero, 2023.
- Алесь Кудрыцкі “Казік з Каменнай Горкі і Вядзьмак Схаванага Горада”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2023.
- Алесь Сапега “Першая чытанка”. Выдавецтва “Корчак”, 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
Поўны спіс 2023. Мастацкая намінацыя
- Таццяна Багданава – Марыя Канапніцка “Сцяпанка Гудзімуха”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Таццяна Багданава – Таццяна Багданава “Мацей і чароўная раса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023.
- Надзея Бука – “Каток-пестунок. Вершы, забаўлянкі, калыханкі” (укладальнік – Васіль Дранько-Майсюк). Выдавецтва “Słowianka”, 2023.
- Лявон Вольскі – Яна Вольская “Ашуканкі”. Выдавецтва “Słowianka”, 2023.
- Марыся Вярцейка – Марыся Вярцейка “Сплюшка і Каралева Жахаў”. Выдавецтва “Тэхналогія”, 2023.
- Багдан Даўгяла – Эліяш Барт “Джа: Легенда аб забраным сэрцы”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Вольга Дзятко – Аляксей Пысін “Матылёчкі-матылі”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”, 2023.
- Лізавета Лянкевіч – Ян Бжэхва “Акадэмія доктара Клякса”. Выдавецтва “Папуры”, 2023.
- Вера Забароўская – Алесь Сапега “Першая чытанка”. Выдавецтва “Корчак”, 2023 (зашыфраваны ўдзел).
- Воля Кузьміч – Андрэй Скурко “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
- Кацярына Сцяжко – Тодар Кляшторны “Пра зайца, ваўка і мядзведзя”. Выдавецтва “Słowianka”, 2023.
- Марыя Шэндзель – Сяргей Календа “Хлопчык Томчык. Tomčyk the Boy”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2023.
Поўны спіс 2024. Літаратурная намінацыя
- Альгерд Бахарэвіч “Капітан Лятучая Рыба”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- Валер Гапееў “Вольнеры. Бясконцы дзень”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- Алег Груздзіловіч “Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы”. Выдавецтва “Фонд “Камунікат”, 2024.
- Аляксандр Ждановіч “Бяздомны дом”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Аляксандр Ждановіч “Кропля ў космасе”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Аляксандр Ждановіч “Ровар Байсік і згублены званочак”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Аліна Нагорная “У Слуцку на машыне часу”. Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
- Эльга Папова “Мора ў горадзе”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- Андрэй Скурко “Стукі-грукі – што за гукі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
- Мечыслаў Ян Супрон “Залатое зерне: казкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
- Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Вераніка Юлляш “Розум, смеласць і добрае сэрца”. Выдавецтва “Лубін”, 2024 (зашыфраваны ўдзел).
- Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
Поўны спіс 2024. Мастацкая намінацыя
- Маргарыта Аніс – Вераніка Юлляш “Розум, смеласць і добрае сэрца”. Выдавецтва “Лубін”, 2024 (зашыфраваны ўдзел).
- Лілія Давыдоўская – Ганна Янкута “Кот Шпрот і вежавы гадзіннік”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- Воля Кузьміч – Андрэй Скурко “Стукі-грукі – што за гукі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
- Анатоль Лазар – Аляксандра Хамянок “Клася: (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Караліна П., Кацярына С. – Аліна Нагорная “У Слуцку на машыне часу”. Самвыдат, ISBN набыты ў літоўскай нацбібліятэцы, 2024.
- Эльга Папова – Аляксандр Ждановіч “Бяздомны дом”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Эльга Папова – Аляксандр Ждановіч “Кропля ў космасе”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Эльга Папова – Аляксандр Ждановіч “Ровар Байсік і згублены званочак”. Выдавецтва “Słowianka”, 2024.
- Эльга Папова – Эльга Папова “Мора ў горадзе”. Выдавецтва “Янушкевіч”, 2024.
- Марыя Платонава – Ян Бжэхва “Хрушч”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
- Мечыслаў Ян Супрон – Мечыслаў Ян Супрон “Залатое зерне: казкі”. Выдавецтва “Gutenberg Publisher”, 2024.
Прэмія за найлепшую кнігу для дзяцей носіць імя выбітнай беларускай паэткі, асветніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі), аўтаркі “Першай чытанкі для дзетак-беларусаў”. Прэмія ўручаецца з 2016 года. У 2022 годзе лаўрэатамі прэміі Цёткі сталі Антон Францішак Брыль з кнігай “Мышыныя Каляды” у літаратурнай намінацыі і Лілія Бусарава з кнігай “Мой рыжы Бім” Эдзі Агняцвет у мастацкай намінацыі.
Арганізатарамі прэмій з’яўляюцца Дабрачынная ініцыятыва “Viartańnie”, Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН.
Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook, Instagram і на сайтах арганізатараў. Задаць пытанні пра прэмію можна, напісаўшы на [email protected].