Алег Хаменка

Апошняе абнаўленне: 11 ліпеня 2025
Алег Хаменка
Фота: people.onliner.by
Лідар фольк-мадэрнавага гурта «Палац» (створаны ў 1992 годзе), выкладчык, даследчык беларускага фальклору, кампазітар, аўтар тэкстаў па культуралогіі, радыёвядоўца.
Палітычны пераслед:

25 чэрвеня затрыманы ў Мінску, заведзена крымінальная справа за супрацу з незалежным беларускім медыя, унесеным у спіс «экстрэмісцкіх фарміраванняў».

Утрымліваецца ў СІЗА № 1.

9 ліпеня 2025 года прызнаны палітзняволеным.

Творчая дзейнасць:

Сайт гурта «Палац».

Публікацыі:

А. Хаменка. Інтэграваная сфера каштоўнасцей і сімвалаў беларускіх каляндарных свят // Традыцыйная культура і дзеці: праблемы этнавыхавання / Мінск, 2008. Вып. 3. С. 34–37

А. Хаменка. Да пытання перыядызацыі беларускіх сацыякультурных працэсаў // Культура Беларусі: рэаліі сучаснасці: трансфармацыя традыцыйных каштоўнасцей у інфармацыйным грамадстве. Мінск, 2016. С. 224–227

А. Хаменка. Этнагістарычны кантэкст выкарыстання словаў «белы», «бела», «alba» у фальклоры, этнонімах і тапонімах славян / Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2016. С. 95–97

А. Хаменка. Радаўніца – веер характарыстык: ад фолк-брамы да этна-лабірынта / Алег Хаменка // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2018. С. 60–61

А. Хаменка. Архаічная святочна-абрадавая атрыбутыка беларускіх Каляд (традыцыя і сучасны стан) // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі). Мінск, 2019. С. 83

А. Хаменка. Патрыятызм і нацыяналізм: асэнсаванне тэрміналогіі // Проблемы и перспективы развития высшего образования в сфере культуры. Минск, 2021. С. 488–491

Месца зняволення:

СІЗА № 1, 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць.