«Нататнік майстэрні»: відэа-канспекты Перакладчыцкай майстэрні ад Андрэя Хадановіча

Апошняе абнаўленне: 26 жніўня 2024
«Нататнік майстэрні»: відэа-канспекты Перакладчыцкай майстэрні ад Андрэя Хадановіча

Пачаліся заняткі ў Перакладчыцкай майстэрні!

Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык і кіраўнік майстэрні, будзе запісваць відэа-справаздачы пасля кожнай сустрэчы. Мы будзем збіраць усе «нататкі» на нашым сайце, каб вам было прасцей арыентавацца.

Выпуск 1: удалыя і няўдалыя творчыя спробы, пераклад французскай паэзіі з дапамогай музыкі і пошук адпаведнай лексікі для сучаснай польскай паэзіі.

Выпуск 2: Андрэй Хадановіч шукае межы дазволенага ў перакладзе і калі ўжо пад «перакладам» варта ставіць уласнае імя, а таксама разам з запрошаным госцем перакладчыкам Сяргеем Шупам разбірае пераклады з чэшскай мовы на беларускую.

Чакаем наступных заняткаў!

Калі ў вас не атрымалася трапіць гэтым разам на Перакладчыцкую майстэрню, сачыце за навінамі – мы прыкладзём усе намаганні, каб адбыліся новыя заняткі і кожны ды кожная атрымалі ўрэшце магчымасць да іх далучыцца.

Больш пра Перакладчыцкую майстэрню вы можаце даведацца па спасылцы.