• Навiны
  • Салідарнасць
  • Расійская Фэдэрацыя: свабоду расійска-амэрыканскай журналістцы Алсу Курмашавай

Расійская Фэдэрацыя: свабоду расійска-амэрыканскай журналістцы Алсу Курмашавай

Апошняе абнаўленне: 4 чэрвеня 2024
Расійская Фэдэрацыя: свабоду расійска-амэрыканскай журналістцы Алсу Курмашавай

Беларускі ПЭН далучаецца да заявы PEN International адносна расійска-амэрыканскай журналісткі Алсу Курмашавай.

31 траўня 2024 г. Расійскія ўлады павінны спыніць гадавыя пакуты Алсу Курмашавай, неадкладна і безумоўна вызваліць яе і зняць з яе ўсе абвінавачанні, – заявіў PEN International. У нядзелю, 2 чэрвеня, споўніўся год з моманту першага затрымання расійска-амерыканскай журналісткі ў Казані, Татарстан – рэспубліка Расійскай Федэрацыі. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле драконаўскіх законаў Расійскай Федэрацыі аб «замежных агентах» і ваеннай цэнзуры.

Журналістку татара-башкірскай службы Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) Алсу Курмашаву, якая пражывае ў Чэхіі, 2 чэрвеня 2023 году часова затрымалі ў аэрапорце Казані ў чаканьні зваротнага рэйсу. Яна ездзіла ў Расійскую Федэрацыю да сваёй хворай маці. Улады канфіскавалі яе амерыканскі і расійскі пашпарты, не даючы ёй выехаць з краіны, а затым аштрафавалі яе на 10 000 расійскіх рублёў ($103) за тое, што яна не зарэгістравала свой амерыканскі пашпарт. Курмашава была паўторна затрыманая 18 кастрычніка 2023 года па абвінавачанні ў нерэгістрацыі і дэклараванні сябе як «замежнага агента» (ч. 3 арт. 330.1 КК РФ), што прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі. 11 сьнежня 2023 году стала вядома, што расейскія ўлады распачалі супраць яе яшчэ адну справу за распаўсюд «заведама ілжывай» інфармацыі пра расейскія ўзброеныя сілы (частка 2 артыкулу 207.3 Крымінальнага кодэксу Расеі), што прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўленьня волі або да 15 гадоў пры абцяжарваючых абставінах. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў распаўсюдзе кнігі «Не вайне». 40 гісторый расіян, якія выступаюць супраць ўварвання ва Ўкраіну», выдадзенай у лістападзе 2022 году Татара-башкірскай службай Радыё Свабода.

Алсу Курмашава ў цяперашні час знаходзіцца ў следчым ізалятары ў Казані і не мае доступу да консульства ЗША. 31 траўня Савецкі раённы суд Казані зноў працягнуў ёй меру стрымання пад вартай, якая заканчваецца 5 жніўня 2024 года. У прыватнасці, суд адхіліў хадайніцтва яе адвакатаў аб пераводзе яе пад хатні арышт. У размове з журналістамі 1 красавіка перад з’яўленнем у судзе Курмашава заявіла, што «не вельмі добра фізічна» пачуваецца і што ўмовы яе ўтрымання былі «вельмі дрэннымі». Яна таксама паведаміла, што атрымлівала «мінімальную» медыцынскую дапамогу.

Алсу Курмашава – другая амерыканская журналістка, якая знаходзіцца пад вартай у Расійскай Федэрацыі пасля таго, як у сакавіку 2023 года расійскія ўлады арыштавалі рэпарцёра Wall Street Journal Эвана Гершковіча па абвінавачанні ў шпіянажы. Ён па-ранейшаму знаходзіцца ў следчым ізалятары. Паведамляецца, што па меншай меры 30 журналістаў, у тым ліку Курмашава, былі затрыманыя ў Расійскай Федэрацыі і ім пагражалі працяглыя тэрміны зняволення па стане на сакавік 2024 года.