Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Рыхтуецца да друку папяровае выданне трэцяй часткі гісторыі пра прыгоды ката Шпрота і ягоных сяброў – «Кот Шпрот і вежавы гадзіннік»


Аўтарка – сябра беларускага ПЭНа Ганна Янкута. Гэтая кніга ўжо больш за 2 гады існуе ў аўдыяфармаце, яе можна паслухаць на «Кніжным возе» і ў «Аўдыятэцы». Неўзабаве з’явіцца і ілюстраванае выданне.

Падтрымаць праект можна па гэтай спасылцы, сабраныя сродкі пойдуць на афармленне кнігі.

Аўтары зробяць ілюстраваную старонку з імёнамі ўсіх, хто падтрымліваў праект грашыма: «У якасці падзякі за падтрымку ілюстрацый мы зробім асобную ілюстраваную старонку з імёнамі ўсіх, хто на іх данаціў. (Калі хочаце, каб вашае імя з’явілася на гэтай старонцы, – напішыце пра гэта ў каментары да аплаты)».

Кніга выйдзе ў Польшчы ў выдавецтве Андрэя Янушкевіча.