Сёння раніцай у доме бацькоў вядомага беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі адбыўся ператрус. Бацьку літаратара затрымалі, маці паведамілі: «Скажыце дзякуй сыну». Беларускі ПЭН выказвае сваю падтрымку Сашу Філіпенку і ягонай сям’і, рашуча асуджаючы незаконныя дзеянні пераследу з палітычных матываў.
Беларускі ПЭН падкрэслівае важнасць абароны свабоды слова і права на творчасць, якія ў цяперашніх умовах зазнаюць пагрозу.
Фота: Радыё Свабода