Нарадзіўся 5 траўня 1978 года.
Дзіцячыя вершы піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборніка вершаў на рускай мове «Жги!» (2016).
Затрыманы ў Мінску 21 верасня 2022 года.
На відэа, знятым супрацоўнікамі міліцыі, Дзмітрыя Юртаева прымусілі чытаць ягоныя вершы. Таксама на відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у мірных пратэстах 2020 года, бо «балела сэрца за краіну».
Разгляд адміністрацыйнай справы Дзмітрыя Юртаева адбыўся 23 верасня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях) і прысудзілі 15 сутак арышту. Пазней Дзмітрыю Юртаеву дадалі двойчы па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У лістападзе 2022 года супраць Дзмітрыя Юртаева заведзена крымінальная справа за абразу прэзідэнта на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Адрас для ліставання: Дзмітрыю Юртаеву, СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г. Мінск