Нарадзіўся 5 траўня 1978 года.
Дзіцячыя вершы піша на беларускай і рускай мовах. Аўтар зборніка вершаў на рускай мове «Жги!» (2016).
Затрыманы ў Мінску 21 верасня 2022 года.
На відэа, знятым супрацоўнікамі міліцыі, Дзмітрыя Юртаева прымусілі чытаць ягоныя вершы. Таксама на відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у мірных пратэстах 2020 года, бо «балела сэрца за краіну».
Разгляд адміністрацыйнай справы Дзмітрыя Юртаева адбыўся 23 верасня 2022 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях) і прысудзілі 15 сутак арышту. Пазней Дзмітрыю Юртаеву дадалі двойчы па 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У лістападзе 2022 года супраць Дзмітрыя Юртаева заведзена крымінальная справа за абразу прэзідэнта на падставе ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
14 красавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы Дзмітрыя Юртаева, яго вінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і “распальванні сацыяльнай варожасці” (ч. 1 арт. 130 КК).
29 красавіка 2023 года вынесены прысуд: 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
11 ліпеня 2023 года Вярхоўны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Дзмітрыя Юртаева, якую пакінуў без задавальнення.
28 ліпеня 2023 года Дзмітрыя Юртаева ўнеслі ў спіс «Асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
15 чэрвеня 2024 года Дзмітры Юртаеў выйшаў на волю.