У сувязі з рэзкім павелічэннем колькасці людзей, якія звяртаюцца да нас па падтрымку, мы аб’яўляем Crisis Appeal, мэта якога – сабраць сродкі для аказання гуманітарнай дапамогі і праявы салідарнасці з пісьменнікамі, якія знаходзяцца ў сітуацыі небяспекі па ўсім свеце. Сёння, больш чым калі-небудзь раней, нам тэрмінова патрэбныя дадатковыя ахвяраванні, каб абараніць нашу місію, каб дапамагчы тым, каго пераследуюць, заглушаюць, хто знаходзяцца ў турмах або ў выгнанні; і абараняць свабоду слова, якая ва ўсім свеце знаходзіцца пад сур’ёзнай пагрозай.
У гэтым і мінулым годзе мы працавалі кругласутачна, каб аказаць экстранную дапамогу пісьменнікам у групе рызыкі і іх утрыманцам у нашых прыярытэтных рэгіёнах, даставіўшы больш за 100 чалавек у бяспечныя месцы ў прымаючых краінах. Наша невялікая каманда працягвае нястомна працаваць над складанымі і тэрміновымі справамі ў краінах, урады якіх хочуць ліквідаваць любон іншадумства і забіць свабоду выказвання.
Сабраць дастатковыя сродкі для нашай важнай працы складана. Мы не можам задаволіць растучы попыт, не дбаючы пра нашыя абмежаваныя рэсурсы. Вы можаце нас падтрымаць.
Зварот Міжнароднага ПЭНа
14 лістапада 2022
