Прэмія штогод прысуджаецца праваабаронцам ці праваабарончым арганізацыям для падтрымкі іх важнай працы.
У гэтым годзе на прэмію намінаваліся 80 кандыдатаў з усяго свету. 10 з іх – асобы і арганізацыі – патрапілі ў шорт-ліст Прэміі. Намінанты былі абраныя зыходзячы з іхняга ўплыву і працы на карысць грамадства, іх мужнасці ў імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі.
У шорт-ліст был абраныя намінанты, якія з’яўляюцца найбольш уплывовымі і працуюць на карысць грамадства, праяўляюць мужнасць у імкненні прасоўваць правы чалавека, нягледзячы на пагрозы і нападкі. Сёлета ў шорт-лісце Прэміі апынуліся Беларускі ПЭН і праваабарончы цэнтр «Вясна».
Беларускі ПЭН быў адзначаны як арганізацыя, якая абараняе свабоду і правы пісьменнікаў і журналістаў у Беларусі і даследуе пытанні правоў чалавека. ПЦ «Вясна» быў адзначаная высокай адзнакай за маніторынг сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і павышэнне дасведчанасці аб дэмакратыі і правах чалавека, а таксама за абарону правоў асобы, асабліва правоў палітычных зняволеных. У мінулым годзе «Вясна» таксама патрапіла ў шорт-ліст прэміі.
Сярод іншых асобаў і арганізацыя, якія патрапілі ў шорт-ліст: кааліцыя “Украіна а 5-й раніцы”– сетка з больш чым 30 украінскіх праваабарончых арганізацыя, якія дакументуюць ваенныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненых Расіяй; адвакат-праваабаронца з Нігерыі Адэола Ойінладэ; абаронца правоў чалавека і навакольнага асяроддзя ў Камбоджы Ленг Оўч, праваабаронца з Іраку і Нобелеўская лаўрэатка 2018 года Надзя Мурад і яе арганізацыя Nadia’s Initiative; нігерыйскі журналіст Філіп Абаджы-малодшы, які працуе над абаронай уцекачоў і перамешчаных асобаў; мексіканская праваабарончая арганізацыя Casa Frida, якая аказвае дапамогу ахвярам гамафобнага і трансфобнага гвалту; Кааліцыя ЛГБТІК+ Венгрыі і праваабарончая арганізацыя Thai Lawyers for Human Rights.
Падрабязней на сайце Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў.
На фота частка каманды Беларускага ПЭНа. У сённяшніх умовах мы не можам апублічваць усіх нашых паплечнікаў. З іншага боку, у ПЭНа ёсць традыцыя пустых крэслаў, якія сімвалізуюць сабой прысутнасць тых, хто па нейкіх прычынах не можа быць разам з намі. Пустыя крэслы на гэтым здымку паказваюць тое, што нашыя непублічныя калегі і нашыя сябры, якія сёння ў зняволенні, знаходзяцца побач з намі і дапамагаюць нам рабіць нашу справу.