• Навiны
  • Цырымонія ўручэння прэміі Анемпадыстава 2025 адбудзецца 25 кастрычніка

Цырымонія ўручэння прэміі Анемпадыстава 2025 адбудзецца 25 кастрычніка

Апошняе абнаўленне: 25 кастрычніка 2025
Цырымонія ўручэння прэміі Анемпадыстава 2025 адбудзецца 25 кастрычніка

25 кастрычніка мы даведаемся імя пераможцы прэміі за найлепшы дызайн кніжнай вокладкі. Яно будзе абвешчана падчас вялікага канцэрту фестывалю «Бардаўская восень» у Бельску-Падляшскім 25 кастрычніка:

25 кастрычніка, пачатак канцэрта а 17:00.
Бельскі Дом Культуры, Бельск Падляшскі, Польшча.
Уваход вольны.

Кароткі спіс фіналістаў сёлетней прэміі даступны тут.

Пра прэмію

Прэмія імя Міхала Анемпадыстава ўшаноўвае спадчыну выбітнага беларускага мастака, дызайнера і культуролага, які значна паўплываў на развіццё візуальнай культуры Беларусі. Заснаваная ў 2019 годзе, яна адзначае найлепшыя дызайнерскія рашэнні ў афармленні кніжных вокладак.

У розныя гады ў прэміі перамагалі: Грыгорый Кацнэльсон («Віленскі покер»), Алена Дашкевіч («Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў»), Анатоль Лазар («(Не)расстраляныя»), Яна Галушкіна і лічбавы архіў VEHA («Людзі Лесу / Ludzi Lesu»), Святлана Дземідовіч і Лукаш Левандоўскі («Побач»).

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture» пры падтрымцы партнёраў: ТАА «H&L»кампаніі «Laut» і фестывалю «Бардаўская восень».

Сачыце за навінамі — даведаемся разам, хто атрымае бронзавага анёла за новы подых у дызайне беларускай кнігі!

Праект фінансуецца ў рамках Нацыянальнага плану аднаўлення Міністэрства фондаў і рэгіянальнай палітыкі Рэспублікі Польшча.