Рэагуючы на гэтую навіну, Ма Ціда, старшыня камітэта “Пісьменнікі ў турме” Міжнароднага ПЭН-клуба адзначыла:
“Уладзімір Мацкевіч вінаваты толькі ў тым, што мірна выказваў свае погляды. Яго лёс – суровы напамін пра бясконцыя рэпрэсіі, якім падвяргаюцца іншадумцы ў Беларусі, дзе рэжым Лукашэнкі, здаецца, не спыніцца ні перад чым, каб задушыць любую крытыку.
Міжнародны ПЭН рашуча асуджае прысуд, які вынесены Уладзіміру Мацкевічу. Мы заклікаем да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення, а таксама да адмены прысуду ў апеляцыйным парадку.
Беларускія ўлады павінны тэрмінова спыніць рэпрэсіі супраць незалежных галасоў. Усе астатнія, хто ўжо знаходзіцца за кратаміза ажыццяўленне свайго права на свабоду слова – уключаючы пісьменніка і праваабаронцу Алеся Бяляцкага – таксама павінны быць вызваленыя”.