Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

Беларусам адмоўлена ва ўдзеле (культура)


Беларускі ПЭН збірае інфармацыю пра розныя выпадкі, калі беларускім дзеячам культуры адмоўлена ва ўдзеле ў міжнародных мерапрыемствах.

Мы збіраем гэтыя дадзеныя для таго, каб лепш разумець сітуацыю і, безумоўна, не будзем публікаваць ніякіх дадзеных пра вас без вашай згоды. 

Сабраную інфармацыю мы прааналізуем з пункту гледжання таго, наколькі гэтая з’ява мае масавы характар, а таксама зможам лепш спланаваць працу па супрацьдзеянні дыскрымінацыі паводле пашпарта. 

Калі ласка, калі такія выпадкі здараліся з вамі ці з вашымі знаёмымі, запоўніце невялікую анкету па спасылцы.