Людзі Слова ў няволі (32)
Пошук

«Другі паэтычны фронт»


«Другі паэтычны фронт» працягвае прадстаўляць мастацкія сведчанні маладых украінскіх паэтаў і паэтак ды пашырае склад аўтараў. 

Тарас перажывае дэпрэсію і разважае, ці варта мабілізавацца на фронт; Ася (пасля пераезду з Крыма ў 2014 годзе) вымушаная другі раз пакінуць родны дом з-за расійскай агрэсіі; Мано складае дакументальны верш з урыўкаў навін ды інтэрв’ю і метафарычна тлумачыць, як узнікаюць гарады Украіны.

Акрамя паэтычных тэкстаў зборнік змяшчае візуальныя творы Тараса і калажы Мано, праілюстраваныя і складзеныя Светай Канаплёвай.

Спампаваць на ўкраінскай мове.