REUTERS
У працяг #WorldPoetryDay ПЭН звяртае ўвагу на справу егіпецкага паэта Ахмеда Думы, які быў адвольна затрыманы ў 2013 годзе за крытыку ўладаў і актывізм, а пасля несправядлівага асуджаны.
Міжнародны ПЭН заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Ахмеда Думы і адмены ўсіх абвінавачванняў супраць яго. ПЭН таксама заклікае вызваліць усіх пісьменнікаў, паэтаў, праваабаронцаў, актывістаў, якія падвяргаюцца адвольным затрыманням або памылкова асуджаныя ў выніку несправядлівых судовых працэсаў толькі за тое, што яны ажыццяўляюць права на свабоду выказвання меркавання.
Сёння мы дзелімся ўрыўкамі з забароненай паэмы Ахмеда Думы “Кудрашка”, якую ён напісаў за гады адзіночнага зняволення. Мы заклікаем надаць як мага больш увагі паэзіі Думы сёння, а таксама дасылаць заклікі егіпіцкім уладам аб неадкладным вызваленні паэта: https://pen-international.org/news/prison-writing-by-ahmed-douma
#FreeDouma