Міжнародны ПЭН, Artists at Risk Connection (ARC), ПЭН Амерыкі і яшчэ 70 арганізацый і прыватных асоб звярнуліся да Рады па правах чалавека, каб выказаць падтрымку новай Спецыяльнай дакладчыцы ў галіне культурных правоў г-жы Аляксандры Ксантакі.
Ва ўсім свеце пісьменнікі, мастакі і абаронцы культурных правоў усё часцей апынаюцца ў сітуацыі рызыкі і пагрозы ўласнаму жыццю. Культурныя дзеячы усё часцей маргіналізуюцца и сутыкаюцца з дадатковымі перашкодамі пры ажыццяўленні свайго права на мастацкае самавыяўленне. Мы штодзень атрымліваем паведамленні аб пагрозах культурнай спадчыне і нападах на дзеячаў культуры, у прыватнасці ў Афганістане, на Кубе, у М’янме, Угандзе і іншых краінах.
Сёння, мы з’яўляемся сведкамі хаатычнага бамбавання жылых раёнаў Украіны. Гэта надзвычай крытычная сітуацыя. Пад удар трапілі музеі і іншыя культурныя ўстановы, якія знаходзяцца пад абаронай гуманітарнага права.
З гэтай нагоды, мы заклікаем краіны-ўдзельніцы неадкладна прызнаць мастакоў, дзеячаў культуры і абаронцаў культурных правоў як групу асаблівай рызыкі падчас вайны і крызісу.
У гэты час глабальных узрушэнняў, мандат Спецыяльнай дакладчыцы патрэбны як ніколі. Мы гатовыя супрацоўнічаць з ёй, каб забяспечыць павагу да культурных правоў як асноўных правоў чалавека, асабліва ў дачыненні да найбольш уразлівых супольнасцяў, уключаючы бежанцаў, меншасцяў і карэннае насельніцтва.
Мы хацелі б запэўніць Спецыяльную дакладчыцу ў нашым поўным супрацоўніцтве і прыхільнасці на працягу ўсяго тэрміну дзеяння яе мандата.
Арганізацыі, які падтрымалі зварот:
· Danish PEN
· English PEN
· PEN America
· PEN Belarus
· PEN Bolivia
· PEN Canada
· PEN Chile
· PEN Club of Cuban Writers in Exile
· PEN Eritrea
· PEN Gambia
· PEN Guadalajara
· PEN International
· PEN Kenya
· PEN Nigeria
· PEN Norway
· The New Zealand Society of Authors Te Puni Kaituhi o Aotearoa (PEN NZ) Inc
· PEN Québec
· PEN Paraguay
· PEN San Miguel
· PEN Sierra Leone
· PEN Togo
· PEN Uganda
· Uyghur PEN
· Africa Human Rights Network (AHRN)
· Arterial Network
· Artsequator, Singapore
· Artist Protection Fund (APF)
· Artistic Cultural and Social Association (Artveda), Tunisia
· Bytes for All Pakistan
· Cartel Urbano (Colombia) – Juan David Arenas
· CADAL
· Cartoonists Rights Network International (CRNI)
· Club de las Letras – Nicaragua
· Cubalex
· Festivales Solidarios, Guatemala
· FORUM – ASIA
· Freedom House
· Fundación Acceso – Shelter City Costa Rica
· Hammerl Arts Rights Transfer (HART)
· Humanists International
· Makhampom Foundation
· Mekong Cultural Hub, Cambodian Living Arts and Living Arts International
· National Coalition of Human Rights Defenders in Kenya (Defenders Coalition)
· Omong-Omong Media
· ONG Acción Constitucional (Chile) – Danny Rayman
· PAGASA- People for Accountable Governance and Sustainable Action Philippines
· Penn Cultural Heritage Center
· Protection International (PI) Africa
· Rujak Center of Urban Studies (RCUS)
· Safe Havens Freedom Talks
· Shirkat Gah-Women’s Resource Centre
· Southern Africa Human Rights Defenders Network
· Treatment Action Group
· Olfa Arfaoui, Founder FeMENA Network, Tunis, Tunisia
· Dounia Benslimane, Independent Cultural Operator and activist Casablanca, Morocco
· Thanom Chapakdee, cultural worker, Thailand
· Nelson Dino, poet and novelist, Malaysia
· Louis Gitinywa, Advocate and Senior Partner, Kigali Attorneys and Legal Partners Rwanda
· Tran Luong, curator and visual artist, Vietnam
· Rahima Mahmut, U.K. Director, World Uyghur Congress
· Aunohita Majumdar, journalist, Nepal/ India
· Dr. Ismail Mohamed, Director Center for Creative Arts, University of KwaZulu-Natal
· Nora, visual artist, Myanmar
· Dr. Stella Nyanzi, Scholar at Writers-in-Exile, PEN Germany
· Diana Ramarohetra, individual art supporter and advocate
· Rachita Taneja, Political cartoonist, India
· Ma Thida, writer, Myanmar
· Woon Tien Wei, Co-Artistic Director, The Substation Singapore
· Jing-Wen Tseng, cultural practitioner, Taiwan
· Rina Tsou, filmmaker, Taiwan
· Hiroko Tsuboi-Friedman, Expert Facility member, UNESCO 2005 Convention on the Protection and Promotion of the Diversity of Cultural Expressions, Japan
· Kacey Wong, visual artist, Hong Kong
Арыгінал заявы па спасылцы.