Сябра Беларускага ПЭНа, пісьменнік і вядомы праваабаронца Алесь Бяляцкі быў арыштаваны 14 ліпеня 2021 года і з 17 ліпеня знаходзіцца ў зняволенні ў Мінску. Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра “Вясна”, вядучай праваабарончай арганізацыі, чыя дзейнасць і члены арганізацыі неаднаразова станавіліся аб’ектамі пераследу з боку беларускіх уладаў. Бяляцкаму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, згодна з артыкулам 243 (2) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Дата судовага паседжання яшчэ не прызначаная.
Міжнародны ПЭН лічыць, што Алеся Бяляцкага пераследуюць за яго праваабарончую дзейнасць, а таксама за ажыццяўленне права на мірныя сходы і выказванне свайго меркавання. Арганізацыя заклікае да яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў супраць Алеся Бяляцкага.
Заклік да дзеяння:
Калі ласка, накіруйце звароты да беларускіх уладаў з заклікам:
- Неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і зняць з яго ўсе абвінавачванні;
- Да яго вызвалення забяспечыць яму рэгулярные сустрэчы з сям’ёй, адвакатамі і адэкватнае медыцынскае абслугоўванне;
- Выконваць свае міжнародныя абавязкі ў галіне правоў чалавека і адстойваць правы на свабоду слова, асацыяцый і мірных сходаў.
Накіроўвайце звароты на адрасы:
Андрэй Швед
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь
Адрас: вул. Інтэрнацыянальная 22, 220030 Мінск, Беларусь
Уладзімір Макей
Міністр замежных спраў
Адрас: вул. Лиенина, 19, Мінск 220030, Беларусь
Адпраўце копіі зваротаў у амбасаду Беларусі ў вашай краіне. Адрасы пасольстваў можна знайсці тут.
Калі ласка, звярніцеся ў Міністэрства замежных спраў і да дыпламатычных прадстаўнікоў у Беларусі, заклікаючы іх падняць справу Алеся Бяляцкага на двухбаковых форумах.
*** Калі ласка, адпраўляйце звароты неадкладна ***
Салідарнасць
Калі ласка, дасылайце свае лісты падтрымкі Алесю Бяляцкаму на адрас:
Алесю Бяляцкаму (Аляксандра Віктаравіча Бяляцкаму)
СІЗА-1, вуліца Валадарскага 2
220030, Мінск
Беларусь
Арыгінал заявы па спасылцы.