• Навiны
  • Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Калектыўная справа 12 эрытрэйскіх пісьменнікаў

Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Калектыўная справа 12 эрытрэйскіх пісьменнікаў

Апошняе абнаўленне: 18 лістапада 2021
Сусветны дзень пісьменніка ў зняволенні: Калектыўная справа 12 эрытрэйскіх пісьменнікаў
Імёны Род дзейнасці
Давіт Ісаак  Пісьменнік, журналіст, драматург,
мастацтвазнаўца і аўтар песень
Амануэль Асрат  Журналіст, паэт
Саід Ідрыс ‘ Абу Аре  Пісьменнік, журналіст і перакладчык
Темесеген Гебрейесуй  Журналіст, комік, акцёр
Метані Хайле  Журналіст і адвакат
Фесехайе “Джошуа” Ёханэс  Пісьменнік, журналіст і драматург
Юсэіф Махамед Алі  Журналіст
Сейюм Тсехайе Журналіст
Давіт Хабтеміхаэль  Журналіст
Саід Абдэлькадзір Журналіст
Сахле “Вядзі-лтай” Цефезаб Журналіст
Матеос Хабтеаб Журналіст

Сітуацыя: затрыманыя; не маюць сувязі са знешнім светам; без суда з верасня 2001 года 

#FreeEritreanWriters #ImprisonedWriter 

Даведка

Дваццаць гадоў таму, у верасні 2001 года, улады Эрытрэі распачалі масавыя рэпрэсіі супраць крытыкаў рэжыму. 18 і 19 верасня 2001 года службы бяспекі арыштавалі і затрымалі 11 з 15 іншадумцаў, сябраў (шырока вядомых як G-15) кіруючага Народнага Фронту за дэмакратыю і справядлівасць (НФДС) па абвінавачванні ў злачынствах супраць нацыянальнай бяспекі і суверэнітэту. G-15 раней апублікавала адкрыты ліст, у якім асудзіла злоўжыванне ўладай з боку прэзідэнта і назвала яго дзеянні “незаконнымі і неканстытуцыйнымі”.

18 верасня ўлады таксама закрылі ўсе незалежныя газеты ў краіне, уключаючы штотыднёвікі “Meqaleh”, “Setit”, “Tsigenay”, “Zemen”, “Wintana” і “Admas”, якія былі зачыненыя за публікацыю адкрытага ліста G-15 і публікацыі інтэрв’ю па пытаннях, якія ўздымаліся ў лісце. 21 верасня дванаццаць журналістаў, звязаных з забароненымі незалежнымі СМІ, былі затрыманыя службамі бяспекі. Некаторыя з гэтых журналістаў таксама з’яўляюцца пісьменнікамі, паэтамі, перакладчыкамі, драматургамі, аўтарамі песень і мастацкімі крытыкамі. Улады Эрытрэі трымаюць іх і сябраў “G-15” у зняволенні без сувязі са знешнім светам, без доступу да сваякоў і блізкіх, адвакатам або незалежным лекарам, а таксама без суда на працягу двух дзесяцігоддзяў.

На працягу многіх гадоў паступалі непацверджаныя паведамленні аб тым, што некалькі затрыманых памерлі ў зняволенні праз жорсткае абыходжанне і халатнасць. У 2002 годзе Эрытрэйскія ўлады неаднаразова ігнаравалі заклікі праваабаронцаў, рэгіянальных і міжнародных праваабарончых арганізацый, якія заклікалі ўлады да правасуддзя ў дачыненні да затрыманых. Больш за тое, улады Эрытрэі афіцыйна адмаўлялі факт рэпрэсій. Улады таксама сцвярджалі, што пісьменнікі і журналісты былі проста накіраваныя для праходжання нацыянальнай службы, і што ўсе арыштаваныя ў 2001 годзе жывыя. Але ніякіх доказаў сваім словам яны не прадставілі.

Эрытрэя – мілітарызаваная, аўтарытарная і аднапартыйныя дзяржава, якая штогод трапляе ў спісы краін з найгоршымі паказчыкамі свабоды слова ў свеце. А незалежныя СМІ там увогуле забароненыя з 2001 года.  Практычна ўсе крытычна настроеныя асобы (журналісты, пісьменнікі, паэты, драматургі, музыкі, мастакі, іншадумцы і палітыкі) адвольна затрымліваюцца на нявызначаныя тэрміны, знікаюць, пакідаюць родную краіну. Незалежная грамадзянская супольнасць вымушаная альбо жыць у выгнанні, альбо ўвесь час цярпець пазасудовя пакаранні. Дэмакратычная канстытуцыя краіны, якая гарантуе свабоду слова і друку, была ратыфікавана ў 1997 годзе, але не ўведзена ў дзеянне. Нацыянальныя выбары ў Эрытрэі не праводзіліся з моманту здабыцця незалежнасці ад Эфіопіі ў 1993 годзе. Пераходны Нацыянальны сход, які быў створаны для выканання функцый заканадаўчага органа да правядзення нацыянальных выбараў, не збіраўся з 2002 года.

Заклік да дзеяння

Міжнародны ПЭН лічыць працяглае і адвольнае ўтрыманне пад вартай без сувязі са знешнім светам эрытрэйскіх журналістаў, пісьменнікаў, паэтаў і крытыкаў урада парушэннем іх правоў, уключаючы права на свабоду слова, асабістую свабоду і жыццё. Улады Эрытрэі павінны неадкладна і безумоўна вызваліць Давіта Ісаака, Амануэля Асрата, Саіда Ідрыс ‘ Абу Аре, Темесегена Гебрейесуйа, Метані Хайле, Фесехайе “Джошуа” Ёханэса, Юсэіфа Махамед Алі, Сейюма Тсехайе, Давіта Хабтеміхаэля, Саіда Абдэлькадзіра, Сахле “Вядзі-лтай” Цефезаба, Матеоса Хабтеаба.

Адвакацыя

  • Напішыце ліст або электроннае паведамленне ўладам Эрытрэі з заклікам неадкладна і безумоўна вызваліць усіх журналістаў, пісьменнікаў, паэтаў і крытыкаў урада, затрыманых без суда і следства і якія змяшчаюцца без сувязі са знешнім светам з 2001 года за ажыццяўленне свайго права на свабоду слова. Вось узор ліста, які вы можаце адаптаваць.
  • Распаўсюдзьце інфармацыю пра затрыманых. Заахвочвайце іншых людзей пісаць лісты і электронныя паведамленні з заклікам да неадкладнага і безумоўнага вызвалення зняволенных.

Лісты можна накіраваць:

President of Eritrea H.E. Isaias Afewerki:

  • Postal address: Office of the President, P. O. Box 257 Asmara, Eritrea
  • Fax : + 2911 125123
  • E-mail : (through the Eritrean Permanent Mission to the United Nation) [email protected]

The Minister of Information Hon. Yemane Gebremeskel:

  • Postal address: P.O. Box 242 Asmara, Eritrea
  • Tel: +291 124 847
  • Twitter: @hawelti