• Навiны
  • Расійскія ўлады хочуць закрыць праваабарончы цэнтр “Мемарыял”

Расійскія ўлады хочуць закрыць праваабарончы цэнтр “Мемарыял”

Апошняе абнаўленне: 17 лістапада 2021
Расійскія ўлады хочуць закрыць праваабарончы цэнтр “Мемарыял”
ілюстрацыя Lilya Matvejeva

Міжнародны ПЭН-клуб, ПЭН-клуб Масквы і ПЭН-клуб Санкт-Пецярбурга асуджаюць дзеянні расійскіх уладаў па закрыцці Міжнароднага таварыства “Мемарыял” і яго роднаснай арганізацыі – праваабарончага цэнтра “Мемарыял”, якія з’яўляюцца аднымі з найстарэйшых і найбольш вядомых праваабарончых арганізацый у Расіі. Міжнародны ПЭН заклікае расійскія ўлады неадкладна спыніць судовы пераслед “Мемарыяла” і пакласці канец нястомнаму падаўленню свабоды слова і аб’яднанняў, у тым ліку адмяніць закон аб “замежных агентах”.

11 лістапада міжнароднае таварыства “Мемарыял” паведаміла, што Вярхоўны суд апавясціў яго аб тым, што пракуратура запатрабавала ліквідаваць цэнтр ў сувязі з неаднаразовымі парушэннямі закона аб “замежных агентах” – у прыватнасці праз няздольнасць адзначыць статус “замежнага агента” на ўсіх сваіх публікацыях. Справа будзе разгледжана 25 лістапада. 12 лістапада Праваабарончы цэнтр “Мемарыял” быў праінфармаваны Маскоўскім гарадскім судом аб тым, што пракуратура Масквы падала супраць яго аналагічны пазоў. Дата судовага пасяджэння пакуль не прызначаная.

Расійскія ўлады ўжо шмат гадоў называюць іншадумцаў замежнымі агентамі. Іх спроба закрыць міжнароднае таварыства “Мемарыял” і праваабарончы цэнтр “Мемарыял”, дзве найбольш паважаныя праваабарончыя арганізацыі ў краіне, з’яўляецца нападам на незалежную грамадзянскую супольнасць. Сёння мы падтрымліваем “Мемарыял” і яго бясстрашных актывістаў. Мы заклікаем расійскія ўлады неадкладна спыніць судовыя справы і скасаваць законы, якія перашкаджаюць ажыццяўленню свабоды слова і асацыяцый, уключаючы закон аб “замежных агентах“,

– сказала Ма Ціда, старшыня Камітэта Міжнароднага ПЭНа “Пісьменнікі ў турмах”.

Закрыццё “Мемарыяла” зробіць яшчэ больш складанай абарону правоў чалавека ў Расеі, але для ўсяго расійскага грамадства і мільёнаў сваякоў ахвяр сталінскага Вялікага тэрору гэта будзе раўнасільна апраўданню мінулага, замацаванню сённяшніх рэпрэсій і выкараненню памяці“,

– сказала Надзея Ажгіхіна, выканаўчая дырэктарка ПЭН-клуба “Масква”.

Праца і лёс “Мемарыялу” вельмі важныя як для Расіі, так і за яе межамі. Правы чалавека, годнасць і гісторыя належаць усім нам. Наша агульная памяць павінна заставацца жывой, а трагедыі мінулага ніколі не паўтарацца. Мы заклікаем да міжнароднай салідарнасці і заклікаем расейскія ўлады захаваць жыццёва важную місію “Мемарыяла”.

– дадала Алена Чыжова, сябра праўлення ПЭН-клуба “Санкт-Пецярбург”.