На працягу ўсяго тыдня ПЭН-супольнасць будзе заклікаць да тэрміновых міжнародных дзеянняў па іх вызваленні і абароне. Мы асвятляем пяць выпадкаў, якія з’яўляюцца яркім прыкладам таго, якім пагрозам і нападкам часта падвяргаюцца пісьменнікі і журналісты па ўсім свеце за мірнае ажыццяўленне свайго права на свабоду слова.
У гэтым годзе, у 40-ю гадавіну кампаніі, ПЭН-цэнтр асвятляе справы Махамеда Аль-Рокена (ААЭ), Рахіля Давута (Кітай – Сіньцзян), Селахаціна Дземірташа (Турцыя), Майкеля Асорбы (Куба) і справу 12 пісьменнікаў, якіх знаходзяцца ў зняволенні з 2001 года (Эрытрэя). Калі ласка, прыміце ўдзел у акцыі разам з намі ў наступныя дні:
Майкель Асорба – панядзелак 15 лістапада
Селахацін Дземірташ – аўторак 16 лістапада
Рахіль Давут – серада 17 лістапада
Калектыўная справа 12 эрытрэйскіх пісьменнікаў – чацвер 18 лістапада
Махамед Аль-Рокен – пятніца 19 лістапада
Што сабой уяўляе Дзень пісьменніка ў зняволенні?
Дзень пісьменніка ў няволі быў заснаваны ў 1981 годзе Камітэтам ПЭН-клуба “Пісьменнікі ў турмах”. Дзень пісьменніка ў няволі – гэта магчымасць для супольнасці ПЭН-клуба распачаць дзеянні ад імя абраных пісьменнікаў і пераканацца, што яны і іх сем’і адчуваюць сябе падтрыманымі і не забытымі.
Цэнтры і члены ПЭН-клуба па ўсім свеце выступаюць у абарону гэтых людзей, праводзячы розныя мерапрыемствы – ад напісання лістоў і дыскусій, да прэс-канферэнцый і публікацый работ зняволеных пісьменнікаў. Пісьменнікі адпраўляюць лісты салідарнасці сваім калегам, якія знаходзяцца ў турме альбо пад пагрозай.
На працягу тыдня чытайце пра Махамеда Аль-Рокене (ААЭ), Рахіле Давуте (Кітай-Сіньцзян), Селахаціна Дземірташе (Турцыя), Майкела Асорба (Куба) і пра калектыўную справу 12 пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні з 2001 года (Эрытрэя), і даведайцеся, як вы можаце дапамагчы ўжо сёння.