Запрашаем на сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Лявонам Баршчэўскім і Таццянай Нядбай – трыма беларускімі аўтарамі, звязанымі з Полацкам. Пагаворым пра іх творчасць, новыя кнігі, Полацк і яго месца ў беларускай культуры, а таксама пра іншыя важныя і не надта сур’ёзныя справы. Будзе таксама час на пытанні і размову з публікай.
Суарганізатары: Ossolineum, SDK, KEW і Беларускі ПЭН.
Дата: 22 верасня, 17:00
Месца:
Канферэнц-зала Асалінэума
пл. Нанкера, 17, Уроцлаў
уваход з боку Барочнага саду Асалінэума
Падзея з’яўляецца часткай праекта «Партнёрства ў дзеянні», суфінансаванага са сродкаў міністра культуры і нацыянальнай спадчыны ў межах праграмы Нацыянальнага цэнтра культуры «Культура – інтэрвенцыі. Эдыцыя 2026».