Андрэй Аляксандраў

Апошняе абнаўленне: 31 кастрычніка 2021
Андрэй Аляксандраў
з асабістага архіву
Журналіст, медыяменеджар, паэт, аўтар тэкстаў песень.

У 2016 годзе ўкраінскі гурт «Колір» выпусціў беларускамоўны трэк «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава. У 2015 годзе аргкамітэт конкурсу «Заспявай 2.0» адзначае гурт «Колір» за песню «Застацца сабой» на верш Андрэя Аляксандрава ў намінацыі «Спяваная паэзія».

Андрэй Аляксандраў стварыў «Беларусский журнал» — інтэлектуальнае анлайн-выданне, дзе планаваў развіваць свабодную і незалежную беларускую думку, сутыкаць розныя ідэі, погляды і меркаванні, часам — цалкам супрацьлеглыя. Шмат гадоў Андрэй удзельнічаў у праектах метадолага і філосафа Уладзіміра Мацкевіча.

Затрыманы 12 студзеня 2021 года і абвінавачаны паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама фінансаванне і іншае забеспячэнне такой дзейнасці). Падставай для абвінавачання з’явілася тое, што, паводле Міністэрства ўнутраных спраў, Андрэй Аляксандраў з 22 жніўня да 9 лістапада 2020 года аплаціў 250 штрафаў удзельнікам мірных пратэстаў.

30 чэрвеня 2021 года Андрэю Аляксандраву выстаўленае новае абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве).

18 студзеня 2021 года прызнаны палітвязнем.

4 красавіка 2022 г. стала вядома, што крымінальную справу ў дачыненні да Андрэя Аляксандрава, Ірыны Злобінай, Дзмітрыя Наважылава і Ірыны Леўшынай накіравалі ў суд. Андрэя Аляксандрава абвінавацілі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2 арт. 342 (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і падрыхтоўка альбо навучанне такой дзейнасці);
  • ч. 1 арт. 356 (Здрада дзяржаве);
  • ч. 1 арт. 361-1 (Удзел у экстрэмісцкім фарміраванні);
  • ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў).

Суд па «справе БелаПАН» пачаўся 6 чэрвеня 2022 г. і доўжыўся роўна чатыры месяцы.  У Мінскім абласным судзе 6 кастрычніка вынеслі прысуды: журналісту і медыяменеджару Андрэю Аляксандраву прызначылі 14 гадоў калоніі. Акрамя таго, палітвязням прызначылі буйныя штрафы, у прыватнасці Аляксандраву — 1000 базавых велічыняў (32 000 рублёў). Таксама ім забаронена займаць пэўныя пасады на працягу пяці гадоў.

За кратамі працягвае пісаць вершы, якія дасылае ў лістах сябрам і калегам.

З 20 студзеня 2023 года – у спісе «экстрэмістаў».

Адрас для ліставання: Андрэю Валер’евічу Аляксандраву, 211440, вул. Тэхнічная, 8. ВК № 1, Віцебская вобл., Наваполацк.

Застацца сабой

Затрымайся яшчэ на хвіліну

На крыві

Пакіньце мне права