На русском языке ниже
Мы, ніжэйпадпісаныя арганізацыі, рашуча асуджаем рэпрэсіі беларускага ўрада, якія імкліва ўзмацняюцца, у дачыненні да грамадзянскай супольнасці Беларусі і ўсё больш і больш абуральныя парушэнні права беларускага народа на свабоду выказвання меркаванняў і інфармацыі.
Мы таксама заклікаем афіцыйных асобаў Еўрапейскага Саюза, Рады Еўропы, Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Арганізацыі Аб’яднаных Нацый актывізаваць выкарыстанне імі дыпламатычных і эканамічных рычагоў для аказання ціску на беларускія ўлады з мэтай змяніць курс і паважаць правы беларускага народа на свабоду выказвання меркаванняў і інфармацыі, уключаючы свабоду СМІ і культуры.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года ўлады на чале з Аляксандрам Лукашэнкам затрымалі дзясяткі тысяч мірных дэманстрантаў. Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), улады таксама заблакавалі больш за 100 навінавых і медыйных сайтаў і вымусілі спыніць працу 10 выданняў.
На сённяшні дзень БАЖ зафіксаваў арышты 497 журналістаў і работнікаў СМІ; 29 чалавек усё яшчэ знаходзяцца пад вартай. Таксама было зафіксавана 68 выпадкаў фізічнага гвалту ў дачыненні да журналістаў, якія прывялі да траўмаў. У нядаўняй справаздачы “Рэпарцёраў без межаў” і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў апісваюцца сістэматычныя рэпрэсіі з боку ўладаў, накіраваныя на тое, каб прымусіць замаўчаць журналістаў.
У перыяд са студзеня па чэрвень 2021 года Беларускі ПЭН-цэнтр зафіксаваў 621 выпадак парушэння правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў. Зусім нядаўна беларускі фэнтэзі-фолк гурт Irdorath быў затрыманы за выступ у рамках дэманстрацый 2020 года. На сённяшні дзень 39 чалавек з больш чым 500 палітвязняў – дзеячы культуры.
За апошні месяц ціск уладаў на грамадзянскую супольнасць Беларусі рэзка ўзмацніўся. У сярэдзіне ліпеня беларускія праваахоўныя органы правялі больш за дзесятак рэйдаў па незалежных СМІ, праваабарончых арганізацыях, аналітычных цэнтрах і культурніцкіх арганізацыях. Зусім нядаўна, 18 жніўня, у дамах некалькіх супрацоўнікаў незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН былі праведзеныя ператрусы, а шэраг іх супрацоўнікаў былі затрыманыя для допыту. Таксама былі пачатыя судовыя справы па ліквідацыі дзясяткаў арганізацый, якія займаюцца шырокім колам пытанняў: ад свабоды выказвання меркаванняў да правоў людзей з інваліднасцю і аказання дапамогі пажылым людзям.
9 жніўня Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускі ПЭН-цэнтр, адну з самых прыкметных арганізацый, абараняючых свабоду выказвання меркаванняў, прэзідэнтам якога з’яўляецца пісьменніца Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі.
27 жніўня Вярхоўны суд Беларусі правядзе слуханне па справе аб ліквідацыі яшчэ адной вядомай арганізацыі па абароне свабоды слова – БАЖ. На працягу больш за 25 гадоў БАЖ і яго сябры, у склад якіх уваходзяць больш за 1300 супрацоўнікаў СМІ, прасоўваюць свабоду выказвання меркаванняў і незалежную журналістыку ў Беларусі, спрыяючы ажыццяўленню грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў.
БАЖ і Беларускі ПЭН-цэнтр уваходзяць у лік дзясяткаў арганізацый, якія падлягаюць ліквідацыі, у тым ліку групы па абароне навакольнага асяроддзя і спадчыны, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Нацыянальны моладзевы савет, Беларускі Прэс-клуб, арганізацыі, якія займаюцца гендарнымі правамі і групы, якія падтрымліваюць пажылых людзей.
Выкарыстанне ўладамі судоў для падаўлення галасоў нязгодных з’яўляецца цынічным, але не здзіўляльным – у справаздачы, апублікаванай у мінулым годзе Спецыяльным дакладчыкам ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марын, падкрэсліваецца, што «на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў Беларусь не магла забяспечыць незалежнасць судовай сістэмы, якая прадугледжвае, што верхавенства закона застаецца негарантаваным, а правы чалавека – неабароненымі».
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адкрыта прызнаў, што «ідзе чыстка», назваўшы закранутыя групы «бандытамі і замежнымі агентамі».
Гэтыя крокі ўяўляюць сабой сур’ёзную эскалацыю намаганняў уладаў Беларусі па абмежаванні грамадзянскай прасторы, замоўчванню крытыкі і адмове беларускаму народу ў яго дэмакратычных памкненнях, а таксама ў доступе да дакладнай інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека, якія здзяйсняюцца іх уласным урадам з моманту фальсіфікацыі выбараў, якія прайшлі крыху больш за год таму.
Мы заклікаем беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і неадкладна спыніць працэс ліквідацыі НДА і прафесійных арганізацый, якія адыгрываюць важную ролю ў прадастаўленні грамадзянам Беларусі магчымасці ажыццяўляць свае грамадзянскія, культурныя, эканамічныя і палітычныя правы.
Акрамя таго, мы зноў заяўляем аб нашым патрабаванні безумоўнага і неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых журналістаў, актывістаў і праваабаронцаў, дзеячаў культуры а таксама спынення ўсіх пераследаў, затрыманняў і нападаў, накіраваных супраць іх.
У гэты крытычны момант міжнароднай супольнасці неабходна тэрмінова праявіць салідарнасць з усімі беларускімі людзьмі і арганізацыямі, якія змагаюцца за свае асноўныя правы, часцяком коштам велізарных страт для ўласнага жыцця і сродкаў да існавання.
Эскалацыя рэпрэсій з боку ўрада павінна быць сустрэтая актывізацыяй міжнародных намаганняў па аказанні ціску на адміністрацыю Лукашэнкі з мэтай змяніць курс і паважаць правы чалавека беларускага народа.
Адпаведна, мы заклікаем міжнародную супольнасць:
- Асудзіць эскалацыю рэпрэсій урада ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і прафесійных арганізацый і заклікаць да спынення ўсіх судовых спраў супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў, журналістаў, дзеячаў культуры і праваабаронцаў.
- Заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх зняволеных у турмах журналістаў, актывістаў, дзеячаў культуры і праваабаронцаў, а таксама ўсіх іншых затрыманых за ажыццяўленне сваіх правоў чалавека.
- Забяспечыць, каб іх дыпламатычныя прадстаўнікі ў Беларусі кантралявалі судовыя справы, накіраваныя супраць арганізацый грамадзянскай супольнасці, актывістаў, журналістаў, дзеячаў культуры і праваабаронцаў.
- Прыцягнуць да адказнасці беларускіх палітыкаў, праваахоўныя органы, а таксама прыватныя, замежныя і дзяржаўныя структуры, якія маюць дачыненне тым ці іншым чынам да парушэнняў правоў чалавека, з дапамогай мэтанакіраваных санкцый і падтрымання міжнародных намаганняў па дакументаванні і зборы доказаў парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку для мэт магчымага крымінальнага і судовага пераследу.
- Прадэманстраваць цвёрдую падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў і даць экстранныя візы, бяспечны праезд, прытулак і гуманітарную дапамогу беларускім журналістам, работнікам сродкаў масавай інфармацыі, дзеячам культуры і іншым актывістам і дысідэнтам, якія ратуюцца ад пераследаў за выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі
- Аказваць прамую доўгатэрміновую практычную падтрымку ўсім беларускім арганізацыям, работнікам сродкаў масавай інфармацыі, дзеячам культуры і прыватным асобам, якія імкнуцца абараніць свае асноўныя правы і свабоды ў такіх складаных абставінах.
Падпісаліся:
IFEX
European Federation of Journalists (EFJ)
European Centre for Press Media Freedom (ECPMF)
International Press Institute (IPI)
International Media Support (IMS)
PEN International
ARTICLE 19
Human Rights Watch
South East Europe Media Organisation (SEEMO)
Free Press Unlimited
Арыгінал заявы на англійскай па спасылцы.
На русском языке
В условиях эскалации репрессий международное сообщество обязано поддержать народ Беларуси
Мы, нижеподписавшиеся организации, решительно осуждаем стремительно усиливающиеся репрессии белорусского правительства в отношении гражданского общества Беларуси и все более и более вопиющие нарушения права белорусского народа на свободу выражения мнений и информации.
Мы также призываем официальных лиц Европейского Союза, Совета Европы, Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе и Организации Объединенных Наций активизировать использование ими дипломатических и экономических рычагов для оказания давления на белорусские власти с целью изменить курс и уважать права белорусского народа на свободу выражения мнений и информации, включая свободу СМИ и культуры.
После президентских выборов в августе 2020 года власти во главе с Александром Лукашенко задержали десятки тысяч мирных демонстрантов. По данным Белорусской ассоциации журналистов (БАЖ), власти также заблокировали более 100 новостных и медийных сайтов и вынудили прекратить публикацию 10 изданий.
На сегодняшний день БАЖ зафиксировал аресты 497 журналистов и работников СМИ; 29 человек все еще находятся под стражей. Также было зафиксировано 68 случаев физического насилия в отношении журналистов, повлекшие травмы. В недавнем отчете «Репортеров без границ» и Всемирной организации против пыток описываются систематические репрессии со стороны правительства, направленные на то, чтобы заставить замолчать журналистов.
В период с января по июнь 2021 года Белорусский ПЕН-центр зафиксировал 621 случай нарушения прав человека в отношении деятелей культуры и культурных прав. Совсем недавно белорусская фэнтези-фолк группа Irdorath была задержана за выступление в рамках демонстраций 2020 года. На сегодняшний день 39 человек из более чем 500 политзаключенных – деятели культуры.
За последний месяц давление властей на гражданское общество Беларуси резко усилилось. В середине июля белорусские правоохранительные органы провели более десятка рейдов по независимым СМИ, правозащитным организациям и аналитическим центрам. Совсем недавно, 18 августа, в домах нескольких сотрудников независимого информационного агентства БелаПАН были проведены обыски, а ряд их сотрудников были взяты под стражу для допроса. Также были начаты судебные разбирательства по ликвидации десятков организаций, занимающихся широким кругом вопросов: от свободы выражения мнений до прав людей с инвалидностью и оказания помощи пожилым людям.
9 августа Верховный суд Беларуси ликвидировал Белорусский ПЕН-центр, одну из самых выдающихся организаций, отстаивающих свободу выражения мнений, президентом которого является писательница Светлана Алексиевич, лауреатка Нобелевской премии.
27 августа Верховный суд Беларуси проведет слушание по делу о ликвидации еще одной известной организации по защите свободы слова – БАЖ. На протяжении более 25 лет БАЖ и его члены, в состав которых входят более 1300 работников СМИ, продвигают свободу выражения мнений и независимую журналистику в Беларуси, способствуя осуществлению гражданских, социальных и культурных прав.
БАЖ и Белорусский ПЕН-центр входят в число десятков организаций, подлежащих ликвидации, в том числе группы по защите окружающей среды и наследия, Офис по правам людей с инвалидностью, Национальный совет молодежи, Белорусский Пресс-клуб, организации, занимающиеся гендерными правами, и группы, поддерживающие пожилых людей.
Использование властями судов для подавления голосов несогласных цинично, но неудивительно – в отчете, опубликованном в прошлом году Специальным докладчиком ООН по ситуации с правами человека в Беларуси Анаис Марин, подчеркивается, что «в течение почти трех десятилетий Беларусь не могла обеспечить независимость судебной системы, подразумевающая, что верховенство закона остается негарантированным, а права человека – незащищенными».
Президент Александр Лукашенко открыто признал, что «идет чистка», назвав затронутые группы «бандитами и иностранными агентами».
Эти шаги представляют собой серьезную эскалацию усилий властей Беларуси по ограничению гражданского пространства, замалчиванию критики и отказу белорусскому народу в его демократических устремлениях, а также в доступе к достоверной информации о нарушениях прав человека, совершаемых их собственным правительством с момента фальсификации выборов, которые прошли чуть больше года назад.
Мы призываем белорусские власти прекратить репрессии против гражданского общества и немедленно обратить вспять процесс роспуска НПО и профессиональных организаций, которые играют важную роль в предоставлении гражданам Беларуси возможности осуществлять свои гражданские, культурные, экономические и политические права человека.
Кроме того, мы вновь заявляем о нашем требовании безоговорочного и немедленного освобождения всех задержанных журналистов, активистов и правозащитников, а также прекращения всех преследований, задержаний и нападений, направленных против них.
В этот критический момент международному сообществу необходимо срочно проявить солидарность со всеми белорусскими людьми и организациями, борющимися за свои основные права человека, зачастую ценой огромных потерь для собственной жизни и средств к существованию.
Эскалация репрессий со стороны правительства должна быть встречена активизацией международных усилий по оказанию давления на администрацию Лукашенко с целью изменить курс и уважать права человека белорусского народа.
Соответственно, мы призываем международное сообщество:
- Осудить эскалацию нападений правительства на гражданское общество и профессиональные организации и призвать к прекращению всех судебных дел против организаций гражданского общества, активистов, журналистов и правозащитников.
- Призвать к немедленному и безоговорочному освобождению всех заключенных в тюрьму журналистов, активистов и правозащитников, а также всех других задержанных за осуществление своих прав человека.
- Обеспечить, чтобы их дипломатические представители в Беларуси контролировали судебные дела, направленные против организаций гражданского общества, активистов, журналистов и правозащитников.
- Привлечь к ответственности белорусских политиков, правоохранительные органы, а также частные, иностранные и государственные структуры, причастные тем или инмы образом к нарушениям прав человека, посредством целенаправленных санкций и поддержания международных усилий по документированию и сбору доказательств нарушений прав человека, в том числе для целей возможного уголовного расследования и судебного преследования.
- Продемонстрировать твердую поддержку демократических устремлений белорусов и предоставить экстренные визы, безопасный проезд, убежище и гуманитарную помощь белорусским журналистам, работникам средств массовой информации, деятелям культуры и другим активистам и диссидентам, спасающихся от преследований за выражение своей гражданской позиции.
- Оказывать прямую долгосрочную практическую поддержку всем белорусским организациям, работникам средств массовой информации, деятелям культуры и отдельным лицам, которые стремятся защитить свои основные права в таких сложных обстоятельствах.
Подписались:
IFEX
European Federation of Journalists (EFJ)
European Centre for Press Media Freedom (ECPMF)
International Press Institute (IPI)
International Media Support (IMS)
PEN International
ARTICLE 19
Human Rights Watch
South East Europe Media Organisation (SEEMO)
Free Press Unlimited