Вітаем у сябрах Беларускага ПЭН-цэнтра перакладчыцу Вольгу Калацкую!
У 1993 г. Вольга скончыла факультэт ангельскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытуту замежных моў (цяпер МДЛУ). У 1993-2001 гг. выкладала ангельскую мову і пераклад у МДЛУ. Ад 2001 г. – перакладчык-фрылансер. У 1999-2008 гг. выкладала ангельскую мову і пераклад ў сацыяльных навуках на аддзяленні філасофіі і літаратуры Беларускага калегіюму.
Пераклала раманы “Пенелапіяда” Маргарэт Этвуд, “Мемуары Гейшы” Артура Голдэна, “Код да Вінчы” Дэна Браўна, п’есы Тэнесі Уільямса, Гаральда Пінтэра, творы Уільяма Голдэна, Д.Г. Лорэнса, Вірджыніі Вульф, Пола Остэра і інш. Пераклала для тэлеканала “Белсат” шэраг мастацкіх і дакументальных фільмаў, у тым ліку “Рычард ІІІ”, “Ідэальны муж”, “Сямейка Смітаў”, “Каралева”, “Гіцаль”, “Медсястра Бэці”.