«Я вытрымаю…» Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 37

Апошняе абнаўленне: 21 чэрвеня 2021
«Я вытрымаю…» Беларуская культура падчас грамадска-палітычнага крызісу: выпуск 37
малюнак Касі Будзько
“У чарговы раз збярэм сябе ў купку, разгарнем плечы, уздымем галовы і зробім чарговы крок наперад. Бо кожны учынак і кожны крок – гэта крок у будычыню. У лепшую будучыню нашай краіны і кожнага з нас”. Аксана Колб, рэдактарка “Новага Часу”  

Спампаваць pdf-версію 37-га выпуску маніторынга культурнага супраціву


Пераслед, прысуды, культурная палітыка

Валярына Кустава

Валярына Кустава, паэтка і журналістка, з’ехала з Беларусі ад пераследу – супраць яе распачалі дзве крымінальныя справы.

Ігар Ярмолаўкіраўнік студыі Dance Cafe, а таксама Мікалай Сасеўпамочнік Ігара і трэнер па танцах, і Уладзіслаў Карэцкірэжысёр – усе трое былі валанторамі штаба Віктара Бабарыкі – асуджаныя да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Сяргей Верамяюк, музыкастудэнт БНТУ, быў затрыманы 14 чэрвеня перад абаронай дыплома. Яму прысудзілі 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Кастусь Шыталь

У краязнаўцы Кастуся Шыталя адбыўся ператрус – канфіскавалі тэхніку, падазраюць у адміністраванні тэлеграм-канала, у якім быў змешчаны зневажальны допіс на адрас аднаго з супрацоўнікаў Докшыцкага РАУС.

Чальцоў арганізацыі Саюз палякаў Беларусі працягваюць выклікаць на допыты. 

Аліна Бірукова, гомельская фотамастачка, была затрыманая 16 чэрвеня, па падазрэнні ва ўдзеле ў маршы 20 верасня 2020 года. Падставай для крымінальнай справы стаў фотаздымак, на якім Аліна нават не прызнала сябе. 

Павел Гонца, кіраўнік хора “УНІЯ”, быў затрыманы 16 чэрвеня на сваім працоўным месцы ў Філармоніі. 

Аксана Зарэцкая

Аксана Зарэцкая, трэнерка па этыкеце, сяброўка Каардынацыйнай Рады, была затрыманая 16 чэрвеня падчас прыватнага прагляду анлайнавай версіі спектакля “Белы трус, Чырвоны трус”, у якім яна дэбютавала як акторка. Былі затрыманыя іншыя гледачы, якіх Аксана запрасіла ў чырвоны дворык у Мінску на прагляд, іх караюць 15 суткамі арышту. 

Андрэю Аляксандраву, журналісту, паэту, тэрмін пад вартай падоўжылі як найменей да 12 ліпеня. 

Валадара Цурпанава два разы каралі карцарам у магілёўскай турме нумар 4 за просьбу, каб турэмшчыкі з ім гаварылі па-беларуску.

У Гродна адмянілі “Кінемо” – open air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі. Музей гісторыі рэлігіі адмовіўся прадаставіць пляцоўку фестывалю без тлумачэння прычын. 

У Брэсце ліквідаваныя культурніцкая ўстанова “Грунт будучыні”  і культурніцкая прастора “Крылы халопа”

Наталля Акініна

Наталля Акініна, салістка Нацыянальнага тэатра оперы і балета, звольнілася з тэатра. Па яе словах, “на тое было вялікае жаданне кіраўніцтва тэатра”. 

Юры Стулаў, кандыдат навук, дацэнт, унікальны спецыяліст у вобласці афраамерыканскай літаратуры, звольнены з Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Восенню 2020 года ён падтрымаў студэнтаў. 

Маргарыце Собаль у канцы мая не працягнулі кантракт у якасці настаўніцы фізічнай культуры гімназіі-каледжа мастацтваў у Маладзечна. Маргарыта беларускамоўная і мае актыўную грамадзянскую пазіцыю.


Сімволіка

Маргарыта Ляўчук

На оперную спявачку Маргарыту Ляўчук завялі крымінальную справу за «здзекі з дзяржаўнага сцяга Беларусі». За гэта ў Беларусі ёй могуць пагражаць папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў, арышт або да аднаго году абмежавання свабоды.

У беларускія бібліятэкі паступіў загад выняць кнігі Віктара Ляхара “Ваенныя героі Беларусі. Гісторыя. Сімвалы. Колеры” і “Ваенная сімволіка Беларусі. Штандары і мундзіры”, бо ў іх утрымліваецца “анцідзяржаўная прапаганда”. 

Вольгу Верамеенка, гаспадыню крамы “Адметнасць”, аштрафавалі на 2300 рублёў за цішоткі з выявай “Пагоні”, званочак і банер.

Надалей людзей затрымліваюць і караюць за сімволіку, нават значок ці сцяг у лесе.


Жыццё ў няволі

Юлія Чарняўская

Дачка Юліі Чарняўскай стварыла старонку ў Facebook, дзе ад імя Юліі, якая знаходзіцца пад хатнім арыштам, паведамляе, што адбываецца. 

“Я никогда не думала, что Кафка – реальность. Я понимаю, что мне глубоко повезло по сравнению с теми, у кого аресты далеко не домашние, и в честности кого я не сомневаюсь. Я за них молюсь, – это то, что я могу делать”.

Ігар Банцар – гарадзенскі актывіст і музыка – асуджаны на 1.6 гадоў «хіміі» за перформанс, мусіць накіравацца ў месца адбыцця пакарання ў Віцебск – папраўчую ўстанову адкрытага тыпу N9 ад 17 чэрвеня.

Анджэю Пачобуту, журналісту, зняволенаму па справе Саюзу палякаў Беларусі, праз Covid-19 стала значна горш: Анджэй адчувае сябе слаба, кашляе, губляе сілы; ў яго хворае сэрца, збіваецца рытм.

Анджэй Пачобут


Пачобут цяпер знаходзіцца ў перапоўненай камеры, дзе сядзяць 13 чалавек. Там душна, не хапае паветра і ёсць вошы. Адміністрацыя СІЗА ў якасці выключэння дазволіла Пачобуту ляжаць на нарах 2 гадзіны ў дзень, увесь астатні час удзень ён мусіць або стаяць, або хадзіць. 

Максім Знак, юрыст, паэт, пісьменнік і музыка, піша ў сваім першым інтэрв’ю з-за кратаў, што 9 месяцаў не бачыў цемры. Па магчымасці ён займаецца спортам, піша раман і захоўвае аптымізм.


Творчы супраціў і культурны актывізм 

У нямецкім выдавецтве Suhrkamp выйшла кніга філосафкі і сябры Беларускага ПЭНа Вольгі Шпарагі пра жаночы твар беларускай рэвалюцыі «Die Revolution hat ein weibliches Gesicht. Der Fall Belarus». 

Вольга Шпарага

Выйшла кніга “Блуканец” ўспаміны Карласа Шэрмана, паэта, перакладчыка і грамадcкага дзеяча, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускага ПЭНа з 1989 па  2001. Выданне падрыхтаваў Беларускі ПЭН. 

Альгерд Бахарэвіч выдаў дзве новыя кнігі: “Тэатр шчаслівых дзяцей” і “Плошча Перамогі”.

Помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

Ва Ушачах, дзякуючы ахвяраванням неабыякавых людзей, былі ўсталяваныя помнікі Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну

Алена Анісім, старшыня Таварыства беларускай мовы, накіравала лісты ва ўстановы МУС, у якіх заявіла пра ўціск зняволеных сяброў арганізацыі ТБМ, якія гавораць па-беларуску.

Вольга Якубоўская “Партызаны”

Беларусы Японіі зладзілі акцыю-перформанс супраць гвалту ў самым цэнтры Токіё.

Артысты Перамогі: гурт Litesound зайграў у падтрымку сем’яў палітзняволеных у Беларусі. 

Творчасць з-за кратаў

Вольга Якубоўская, “Партызаны” 


Галасы асобаў

Ігнат Сідорчык

Ігнат Сідорчык, рэжысёр, актор і паэт, які з 14 чэрвеня адбывае “хімію” ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 49 у Шклове. 

“Ну хто, калі не я?! У іх жа статыстка, калі б не я, то паслалі б нейкага іншага хлопца, які, магчыма, быў бы маральна слабейшы. Я вытрымаю”. 

Валярына Кустава аб сваёй вымушанай эміграцыі:

“Аказалася, некалькі крымінальных артыкулаў – не самае горшае, што мяне чакае. У мяне канфіскавалі не проста ўсе рэчы, а маё жыццё на Радзіме. А я ніяк не магу без маёй балючай Беларусі. Ніяк. Адзінае, што яны ніколі не змогуць забраць, не здолеюць скрасці – нашую салідарнасць”.

Наталля Акініна

Наталля Акініна аб сваім звальненні з тэатра:

“Заставацца ў цяперашніх умовах нават дзеля музыкі і спеваў я палічыла немагчымым для сябе. Даказваць гэтым людзям сваю прафесійнасць як чалавека і спявачкі для мяне непрымальна”. 

Віктар Ляхар аб загадзе выняць з бібліятэк ягоныя кнігі:

“Когда люди пытаются что-то вырезать, то это не обидно, а  как-то, знаете, мерзко, смешно и грустно одновременно”.


Міжнародная салідарнасць

Святлана Алексіевіч

Перакладчыцкі праект VERSschmuggel 22-га паэтычнага фестывалю Берліна сёлета быў прысвечаны беларускай сучаснай паэзіі. У межах гэтага праекта 6 беларускіх і 6 нямецкамоўных паэтаў і паэтак перакладалі вершы адны адных. Беларускую паэтычную сцэну прадставілі Юлія Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Лянкевіч, Марыя Мартысевіч, Таццяна Скарынкіна і Дзмітрый Строцаў.

Святлана Алексіевіч ўзнагароджана ордэнам “За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія”.

Мікалай Дзядок, блогер, актывіст, аўтар турэмнай прозы, абраны «Выбітным чалавекам года ЕГУ».

Мікалай Дзядок


Літаратурны Дом у Лодзі зладзіў
анлайн-сустрэчу з беларускімі аўтарамі: паэтам, перакладчыкам і выканаўцам песень Андрэем Хадановічам ды пісьменніцай і перакладчыцай Святланай Курс

Руслан Кулевіч, журналіст, які вымушана пакінуў родны горад, працягвае сваю працу і збірае ўспаміны старажылаў. Ён прэзентаваў дзве свае беларускамоўныя кнігі ў Беластоку.