Праца на поўны працоўны дзень (umowa zlecenia або B2B).
Увядзенне і прыём спраў – лістапад 2025.
Пачатак паўнавартаснай працы – снежань 2025.
Месца: Варшава (неабходнасць прысутнасці ў офісе, графік працы гнуткі, магчымасць гібрыднай працы пры неабходнасці).
Чаго мы чакаем ад вас:
- добрае веданне беларускай мовы, пісьменнасць;
- ветлівая камунікацыя і гатоўнасць камунікаваць з вялікай колькасцю людзей;
- гатоўнасць працаваць у рэжыме шматзадачнасці, арганізаванасць, увага да дэталяў;
- разуменне сучаснага культурнага кантэксту і цікавасць да беларускай літаратуры;
- высокі ўзровень адказнасці, стрэсаўстойлівасці, ініцыятыўнасці, праца з камандай;
- гатоўнасць да паездак (пры неабходнасці).
Мы шукаем чалавека, які стане часткай нашай каманды на доўгі час. Улічваючы спецыфіку працы, неабходна будзе авалодаць шматлікімі працэсамі ў творчым кірунку дзейнасці, а наша мара – каб вы засталіся з намі надоўга.
Пажадана валоданне польскай і англійскай мовай на ўзроўні, што дазваляе падтрымліваць камунікацыю і вырашаць пытанні (мы шмат узаемадзейнічаем з польскімі інстытуцыямі і міжнароднымі партнёрамі).
Абавязкі:
- Арганізацыя ўсіх творчых івэнтаў арганізацыі: літаратурныя прэміі, майстар-класы, школы, творчыя падзеі, сустрэчы і іншае.
- Каардынацыя літаратурных прэмій, ад збору заявак да арганізацыі цырымоніі (пошук месца, выступоўцаў, перакладчыкаў, правядзенне перамоў, падрыхтоўка сцэнарыя і гэтак далей).
- Каардынацыя дакументавання прэмій і творчых падзей: пратаколы сустрэч, каардынацыя працы журы, збор і парадкаванне кантактных звестак, лісты-рассылкі, дамоўленасці, дамовы, іншыя адміністрацыйныя матэрыялы.
- Распрацоўка плана дзейнасці каманды Беларускага ПЭНа для развіцця творчага кірунку, распрацоўка і фіксацыя ідэй творчага кірунку.
- Пошук магчымасцяў узмацнення творчага кірунку, правядзенне перамоў з экспертамі, партнёрскімі арганізацыямі, падрыхтоўка і падача праектных заявак на творчыя праекты (у супрацы з кіраўніцтвам).
- Удзел у нэтворкінгу з культурніцкімі арганізацыямі, інфармаванне іх наконт творчага кірунку дзейнасці Беларускага ПЭНа, падрыхтоўка адпаведных матэрыялаў для сустрэч у межах сваёй адказнасці.
- Узаемадзеянне з замежнымі партнёрамі і міжнароднымі арганізацыямі.
- Падрыхтоўка інфармацыі пра творчы кірунак дзейнасці Беларускага ПЭНа для яе распаўсюду, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, супраца з медыя (у супрацы з камандай: СММ і інш.).
- Падрыхтоўка справаздач для кіраўніцтва і/або партнёраў аб праведзеных падзеях, івэнтах і конкурсах.
- Іншыя даручэнні кіраўніцтва ў межах творчага кірунку.
Мы абяцаем:
- утульны олдскульны працоўны офіс у цэнтры Варшавы;
- незвычайныя праекты;
- творчы калектыў;
- цікавыя знаёмствы з дзеячамі культуры і літаратарамі Беларусі (і не толькі).
Заробак складае ад 1200 еўра брута і вышэй ў залежнасці ад праектаў і кампетэнцый. Магчымая дадатковая аплатная нагрузка, датычная каардынацыі працы з сябрамі арганізацыі.
Для таго, каб падаць заяўку, запоўніце, калі ласка, гугл-форму да 25.10.2025. Адабраныя кандыдаты/кандыдаткі будуць запрошаны на сумоўе ў канцы кастрычніка.
Email для сувязі – [email protected]