• Заявы
  • Заява Французскага ПЭН-клуба адносна сітуацыі ў Беларусі

Заява Французскага ПЭН-клуба адносна сітуацыі ў Беларусі

Апошняе абнаўленне: 9 чэрвеня 2021
Заява Французскага ПЭН-клуба адносна сітуацыі ў Беларусі
Французскі ПЭН-клуб рашуча асуджае новую хвалю парушэнняў свабоды слова і асноўных грамадзянскіх правоў уладамі Беларусі

Французскі ПЭН-клуб далучаецца да Міжнароднага ПЭНа і самым рашучым чынам асуджае акт паветранага пірацтва, здзейснены ўрадам Беларусі, які прывёў да арышту 26-гадовага блогера і журналіста  Рамана Пратасевіча, а таксама  яго спадарожніцы Сафіі Сапегі. Французскі ПЭН-клуб патрабуе іх неадкладнага вызвалення.

Французскі ПЭН-клуб нагадвае, што сярод затрыманых ёсць шмат пісьменнікаў, якіх кінулі за краты або пазбавілі волі за іх грамадзянскую пазіцыю і выказванне сваіх поглядаў, апазіцыйных самадзяржаўнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Французскі ПЭН-клуб падтрымлівае ўсе палітычныя і дыпламатычныя ініцыятывы, якія могуць і павінны быць прынятыя як на еўрапейскім, так і на глабальным узроўні. Несумненна, што гістарычная старонка перавернутая, і зараз яна патрабуе іншага падыходу і іншага маштабу дзеянняў па абароне правоў чалавека ў Беларусі, чым тыя, якія пераважалі ў апошнія дзесяцігоддзі.

Арыгінал заявы па-французску вы можаце прачытаць на сайце Французскага ПЭН-клуба па спасылцы.