Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі

Апошняе абнаўленне: 23 красавіка 2021
Літаратурныя рэзідэнцыі ў Варшаве для пісьменнікаў і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі

У 2021 г. спаўняецца дзвесце год з дня нараджэння Цыпрыяна Каміля Норвіда, вандроўнага паэта, які пісаў па дарозе, удалечыні ад дома, у чужых дамах. “Першабытныя радзімы межаў не мелі“, – пісаў ён. З улікам гэтай прыгожай і крэатыўнай ідэі арганізатары вырашылі запрасіць у сёлетнія рэзідэнцыі пісьменніц, пісьменнікаў, перакладчыц і перакладчыкаў з Беларусі, Украіны і Расіі, найбліжэйшых да нас краін, якія, аднак, усё яшчэ знаходзяцца па-за межамі еўрапейскай супольнасці.

Мы пачынаем першую літаратурную рэзідэнцкую праграму для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у Варшаве. Сёлета мы запрашаем гасцей з Беларусі, Украіны і Расіі правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы, пад гасцінным дахам Старамесцкага Дома культуры. Мы абвяшчаем два наборы, з якіх запросім прынамсі  пяць рэзідэнтаў на побыт ад 2 да 6 тыдняў.

Арганізоўваючы рэзідэнцыі, мы хочам уключыць замежных пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў у варшаўскі літаратурны свет. Мы запрашаем вас правесці некалькі тыдняў у Варшаве і пазнаёміцца ​​з мясцовай мастацкай сцэнай, гісторыяй горада і культурнай панарамай сталіцы. Мы прадастаўляем нашым рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыя ў памеры 840 злотых брута на тыдзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у  дзейнасці нашай установы.

Набор прызначаны для пісьменні(ц)каў і перакладчы(ц)каў з Беларусі, Украіны і Расіі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • у іх ёсць хаця б адна кніга, томік паэзіі альбо пераклад, выдадзеныя ў друку,
  • яны могуць дачыняцца на англійскай ці польскай мовах,
  • у гэты момант працуюць над літаратурным праектам.

Падрабязнасці, тэрмін і час побыту мы ўзгоднім з рэзідэнтамі індывідуальна.

Набор № 1:
Апошні тэрмін падачы заявак: 7 мая 2021 г.
Час побыту: май-чэрвень 2021 г.

Набор № 2:
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 чэрвеня 2021 года
Час побыту: ліпень-снежань 2021 года

Як падаць заяўку
Заяўка мае змяшчаць:

  • запоўненую форму,
  • CV са спісам апублікаваных літаратурных твораў,
  • суправаджальны ліст з апісаннем канцэпцыі творчай працы на час побыту (не болей за 5000 знакаў з прабеламі),
  • фрагмент апублікаванай працы (максімум 10 старонак А4).

Заяўкі просім кіраваць у пададзены тэрмін па адрасе: [email protected]

Праект рэалізуецца ў рамках партнёрства польскіх гарадоў-арганізатараў рэзідэнцый – Кракава, Гданьска і Варшавы – і двух літаратурных аб’яднанняў: Асацыяцыі Літаратурнай Уніі і Асацыяцыі перакладчыкаў літаратуры. Гэтае супрацоўніцтва прывядзе не толькі да творчана побыту ў трох гарадах-гаспадарах, але і да стварэння сумеснага вэб-сайта, які прасоўвае ідэю літаратурных рэзідэнцый, а таксама да складання базы звестак аб стыпендыях у Польшчы і за мяжой.

Больш інфармацыі пра літаратурныя рэзідэнцыі ў Польшчы можна знайсці на сайце.