З моманту свайго запуску ў мінулым годзе штогадовы Freedom to Write Index, які робіцца Амерыканскім ПЭНам, дапамог праінфармаваць грамадства пра пагрозы і рызыкі, з якімі сёння сутыкаюцца пісьменнікі_цы па ўсім свеце, праліў святло на людзей, якіх прымусілі замаўчаць. Людзей, якія апынуліся вязнямі сумлення за тое, што мелі іншае меркаванне і не пабаяліся сказаць пра гэта ўслых. І самае галоўнае, гэтая праца паказала нам, якія краіны найбольш небяспечныя для пісьменнікаў_ц, інтэлектуалаў і грамадскіх дзеячаў_к.
Найбольш значныя высновы адносна свабоды выказвання меркаванняў у Беларусі з дакладу гэтага года:
- Беларусь, якая нават не ўзгадвалася ў Індэксе 2019 года, цяпер займае пятае месца сярод краінаў з самай вялікай колькасцю зняволеных пісьменнікаў_ц, дзяячаў_к культуры і грамадскіх актывістаў_к.
- За 2020 год задакументавана 18 выпадкаў, якія з’яўляюцца вынікамі жорсткага поствыбарчага падаўлення масавых пратэстаў, накіраваных супраць перакладчыкаў_ц, мастакоў_чак і іншых дзеячаў_к культуры.
- Беларусь – адзіная новая краіна, якая патрапіла сёлета ў топ-10 краінаў з найбольшай кольскасцю затрыманых пісьменнікаў_ц, дзеячаў_к культуры і грамадскіх актывістаў_к.
- Індэкс вылучае выпадкі Ігара Банцара, Дзмітрыя Строцава, Вольгі Шпарагі і Міколы Дзядка сярод шэрагу іншых, не меньш грубых выпадкаў парушэнняў культурных правоў ў дачыненні да пісьменнікаў_ц, культурных дзечаў_к і інтэлігенцыі ў Беларусі.
Крыніцай інфармацыі, на якую абапіраўся ПЭН Амерыка пры падрыхтоўцы справаздачы па Беларусі, стаў маніторынг парушэння культурных правоў, які вядзе Беларускі ПЭН-цэнтр.
Сярод іншых высноваў дакладу гэтага года:
- Другі год запар Кітай, Саўдаўская Аравія і Турцыя ўзначальваюць спіс краінаў з самай вялікай кольскасцю затрыманых пісьменнікаў_ц, дзеячаў_к культуры і грамадскіх актывістаў_к.
- У 2020 годзе прынамсі 273 пісьменніка_цы, навукоўца і грамадскіх дзеяча_кі ў 35 краінах свету знаходзіліся ў турмах або несправядліва ўтрымліваліся пад вартай у сувязі з іх пісьменніцкай дзейнасцю, працай або іх грамадскай актыўнасцю. Гэта на 9% больш, чым у мінулым годзе, што сігналізуе аб сур’ёзным пагаршэнні “клімату” свабоды слова і выказвання меркаванняў ва ўсім свеце.
- Пандэмія COVID-19 пагоршыла сітуацыю за свабодай слова ў многіх краінах, паколькі ўрады розных краін пачалі выкарыстоўваюць пандэмію для глыбейшага абмежавання свабоды слова.
- У той жа час колькасць затрыманых павялічылася ў Іране, В’етнаме і Егіпце і рэзка ўзрасла ў Беларусі, склаўшы каля 7% ад агульнай колькасці ў выніку жорсткага падаўлення масавых пратэстаў і культурнага супраціву пасля выбараў.
- Індыя па-ранейшаму застаецца адзінай дэмакратыяй, якая трапіла ў ТОП-10 краін, з самай вялікай колькасцю зняволенных пісьменнікаў_ц, дзеячаў_к культуры і грамадскіх актывістаў_к з новымі выпадкамі затрыманняў у 2020 годзе.
- Хоць у дакладзе ўлічваюцца толькі пісьменнікі, якія трапілі за краты на працягу каляндарнага 2020 года, М’янма, тым не менш, была ў першай дзесятцы, сігналізуючы аб тым, што нават да перавароту краіна заставалася небяспечнай для пісьменнікаў і грамадскіх актывістаў.
Азнаёміцца з поўным тэкстам Індэкса на англійскай мове вы можаце на сайце ПЭН Амерыка па спасылцы.