“Затрыманне Аляксандра Фядуты ў Маскве не мае ніякага сэнсу. А факт таго, што Аляксандра затрымліваюць за межамі Беларусі і вяртаюць у краіну, трывожыць і ўражвае яшчэ больш”,
– заявіла Паліна Садоўская, дырэктарка Еўразійскіх праграм PEN America.
“Гэты інцыдэнт выразна паказвае тую ролю, якую адыгрывае пуцінскі рэжым ў падтрымцы нелегітымных спробаў Аляксандра Лукашэнкі ўтрымацца ва ўладзе Беларусі. Між тым беларускія ўлады нават не знайшлі час вылучыць супраць Фядуты абвінавачванне, даўшы зразумець, што ён арыштаваны проста за свае перакананні і за тое, што голасна выказваў нязгоду з рэжымам.
Мы заклікаем да неадкладнага вызвалення Фядуты і да таго, каб міжнародная супольнасць выступіла супраць гэтага прыкладу змовы Расеі ў прыгнёце Беларусі”.
Арыгінал заявы па-англійску можна прачытаць па спасылцы.