Вандроўны фэст Уладзіміра Караткевіча пры падтрымцы адукацыйнай праграмы SOS-Culture, якая ладзіцца ARTONIST, рады прадставіць трэцюю экскурсію праекта "Адрасы Караткевіча".
Маршрут, які распрацоўваўся для жывой сустрэчы з аматарамі вандровак і літаратуры, праз складаныя ўмовы 2020 года ў Беларусі і свеце ажыццявіўся ў онлайн-фармаце. Праект прысвячаецца 90-годдзю класіка беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
Паэт, гісторык і знаўца Мінска Антон Рудак правядзе нас па Пушкінскім пасёлку ў Мінску (сёння жыхары раёну называюць яго Кварталам Літаратараў). Гаворка пойдзе пра 1960-я гады, калі малады, але ўжо знакаміты пісьменнік жыў па адрасе вуліца Мікалая Чарнышэўскага, 7.
Над экскурсіяй працавалі:
- у кадры – Антон Рудак
- сцэнар – Антон Рудак
- здымкі, мантаж – Уладзімір Каспяровіч
- музыка – Аляксей Еранькоў
- афармленне – Анатоль Лазар, Дзмітры Дзмітрыеў
- каардынацыя – Марыя Мартысевіч
У экскурсіі выкарыстаны ўрывак з архіўнага запісу выступу Рыгора Барадуліна ў БДПУ імя Максіма Танка ў 2003 годзе.