Рэзідэнцыйная праграма для двух беларускіх драматургаў/драматургіняў.
Драматычная секцыя Нацыянальнага тэатра і фестываль “Пражскія скрыжаванні” пастанавілі прапанаваць творчую стыпендыю і рэзідэнцыйную праграму ў Празе двум беларускім драматургам ці драматургіням.
Удзельнікам/цам праграмы будзе забяспечана пражыванне пры Нацыянальным тэатры ў гістарычным цэнтры Прагі на Аненскай плошчы на перыяд 6 тыдняў. Праграма не ставіць абмежаванняў паводле ўзросту ці грамадзянства і прызначаная для беларускіх аўтараў/ак, якія пішуць на беларускай ці рускай мове. Мэта рэзідэнцыі – даць яе ўдзельніку/цы час для працы над уласным драматычным творам, а чэшскай культурнай супольнасці ўмагчыміць знаёмства з сучаснай беларускай творчасцю ў галіне драматургіі. У рамках рэзідэнцыйнай праграмы аўтар/ка возьме ўдзел у публічных чытаннях сваіх твораў і ў іншых мерапрыемствах драматычнай секцыі Нацыянальнага тэатра або Амбасады незалежнай беларускай культуры паводле ўзаемнай дамоўленасці.
Умовы для заяўнікаў/ніц: прынамсі адна выдадзеная (у кніжным або часопісным выглядзе) ці пастаўленая на сцэне п’еса
Тэрмін для прыёму заявак: 15.03.2021 (вынікі будуць абвешчаны 31.03.2021, адбор з заяўнікаў/ніц ажыццявіць літаратурны аддзел драматычнай секцыі Нацыянальнага тэатра)
Месца: Прага
Тэрмін рэзідэнцыі: 1.05.2021 – 15.06.2021
У гэты перыяд пройдуць дзве рэзідэнцыі. Рэзідэнту/цы аплачваецца:
- стыпедыя ў памеры 45 000 чэшскіх крон і пражыванне ў рэзідэнцыйнай кватэры;
- выдаткі на прыезд на рэзідэнцыю і вяртанне дадому
- спрыянне пры выстаўленні візы ў Чэшскую Рэспубліку
Дакументы для падачы заяўкі (на англійскай, рускай або беларускай мове ў тэкставым фармаце або ў pdf):
- матывацыйный ліст
- запоўнены фармуляр заяўкі
-
структураваная біяграфія і бібліяграфія
Іншыя ўмовы арганізатара прыведзены ў фармуляры заяўкі і маюць для ўдзельніка/ніцы конкурснага адбору абавязковы характар.
Дакументы дасылайце на адрас [email protected], пазначыўшы прадмет: “Рэзідэнцыя для беларускіх драматургаў”
Заяўнік/ца павінен/на быць гатовы ў рамках рэзідэнцыйнай праграмы ў Празе ўдзельнічаць у публічных чытаннях са сваіх твораў і іншых мерапрыемствах драматычнай секцыі Нацыянальнага тэатра ці Амбасады незалежнай беларускай культуры паводле ўзаемнай дамоўленасці, у Празе ці іншых гарадах Чэшскай Рэспублікі.
Рэзідэнт/ка абавязваецца ўказваць разам з тэкстам, які паўстане падчас рэзідэнцыі, наступны сказ: “Дадзены тэкст быў напісаны ў Празе падчас рэзідэнцыі, арганізаванай драматычнай секцыяй Нацыянальнага тэатра Прага, фестывалем “Пражскія скрыжаванні” і Амбасадай незалежнай беларускай культуры пры Цэнтры эксперыментальнага тэатра”.
Ад рэзідэнта/кі чакаецца, што па сканчэнні рэзідэнцыйнай праграмы (на працягу 1 месяца) ён/яна дашле тэкст прыблізна на 1 старонку аб сваёй рэзідэнцыі, які драматычная секцыя Нацыянальнага тэатра Прага, фестываль “Пражскія скрыжаванні” і Амбасада незалежнай беларускай культуры змогуць выкарыстоўваць для прэзентацыі згаданых рэзідэнцыйных праграм.
Рэзідэнцыя прызначаецца толькі для 1 асобы. Выпісваюцца дзве рэзідэнцыі на вясну/лета 2021 года.