Мы патрабуем вызвалення нашай каляжанкі Вольгі Калацкай і зняцця з яе ўсіх абвінавачванняў. Рэпрэсіўныя меры супраць творчых людзей і тых, хто ўдзельнічае ў мірных акцыях пратэсту, з’яўляецца парушэннем правоў чалавека. Яны павінны быць спыненыя і прызнаныя супрацьпраўнымі.
Вольгу Калацкую затрымалі 15 студзеня 2021 года ў яе кватэры паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (“арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх”). Яе трымаюць пад вартай і ёй пагражае тры гады зняволення.
Вольга Калацкая пераклала на беларускую мову творы Вірджыніі Вулф, Тэнэсі Уільямса, Уільяма Голдынга, Пола Остэра, Тоні Парсанз, Артура Голдэна і іншых. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Дзеяслоў” і “ARCHE”. Яна таксама перакладала на беларускую фільмы і мультфільмы.
Вольга верыць у свабоду самавыяўлення і лічыць, што сусветная класіка і бэстсэлеры павінны быць пераведзены на беларускую.
З пачатку масавых пратэстаў у Беларусі, якія пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, Вольга Калацкая брала ўдзел у мірных дэманстрацыях.
Вольга з’яўляецца адной з тых творчых людзей, якія падвергліся рэпрэсіям за апошні час у Беларусі. Як паведамляе Беларускі ПЭН, з вясны 2020 года мелі месца больш за 600 выпадкаў парушэнняў правоў чалавека, накіраваных супраць дзеячаў мастацтва, уключаючы чальцоў і работнікаў Беларускага ПЭН-Цэнтра. Старшыня арганізацыі — пісьменніца і лаўрэатка Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч — пастаянна атрымлівае пагрозы.
Мы, пісьмовыя і вусныя перакладчыкі усяго свету, патрабуем вызваліць Вольгу, каб яна магла надалей працягваць сваё мірнае жыццё, выконваючы важную перакладчыцкую працу на карысць Беларусі.
Украінская асацыяцыя перакладчыкаў
Перакладчыкі ў дзеянні (TIA)
Арыгінал заявы можна пабачыць на сайце Украінскай асацыяцыіі перакладчыкаў па спасылцы.