16 снежня а 17:00 беларускага часу на платформе Youtube Беларускага ПЭНа адбудзецца анлайн-цырымонія ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе.
Цырымонію правядзе старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай, якая пазнаёміць гледачоў з рашэннем журы, павіншуе пераможцаў і дасць ім магчымасць распавесці пра ўганараваныя творы.
Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная падзея, заснаваная ў 1994 годзе. Яна носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Лаўрэатам прэміі мінулага года стала кніга Валянціна Акудовіча «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым» – за гісторыю паўставання беларускай інтэлектуальнай прасторы.
Сачыце за абвесткамі і далучайцеся да свята!