Таццяна нарадзілася ў 1980 у г. Барысаве. Скончыла журфак БДУ, аспірантуру БДУ і Магістратуру Вышэйшай Школы Мастацтваў Імя Мілтана Эйвэры, Бард Колледж, Нью-Йорк.
З 1998 года прафесійна займалася музычнай крытыкай, пачаўшы кар’еру ў на той час культавай “Музыкальной газете”. Працавала рэдактаркай часопісаў “Джаз-Квадрат” і “Даберман”. З 2005 па 2015 год з’яўлялася культурным аглядальнікам штотыдневіка “Белгазета”. З 2006 па 2016 рабіла праграму для Радые Рацыя (Беласток) пра акадэмічную музыку, джаз і авангард. Як эсэістка і арт-журналістка друкуецца ў беларускіх, расійскіх і амерыканскіх медыя.
Аўтарка 3-х зборнікаў апавяданняў, надрукаваных выдавецтвам АСТ: «Жизнь без шума и боли» (2010), «Воробьиная река» (2015) і «Земля случайных чисел» (2019), а таксама раману «Смерти.net» (АСТ, рэдакцыя Елены Шубінай, 2021).
Намінантка расійскіх прэміяў “НОС” (2020) і “Национальный бестселлер» (2020, 2021). Стыпендыятка творчых рэзідэнцыяў Macdowell Colony і Virginia Center For The Сreative Arts.
Калекцыянуе сны беларускага народа пра Аляксандра Лукашэнку.
Апошнія 6 год жыве ў Брукліне, Нью-Йорк.