7 лютага беларусы свету і ўсе, каму неабыякавы лёс дэмакратачына руху, святкавалі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды Еўрапейская пісьменніцкая рада і Еўрапейская рада асацыяцый літаратурных перакладчыкаў прынялі новую сумесную заяву.
Заява агульнаеўрапейскіх асацыяцый пісьменнікаў і перакладчыкаў зыходзіць ад кіраўніцтва 46 аўтарскіх арганізацый і 35 асацыяцый перакладчыкаў з 34 краін: у агульнай складанасці 170000 літаратараў заклікаюць міністраў культуры Еўропы прыняць “рашучыя меры” супраць Лукашэнкі і вайны, якую, паводле заявы, ён абвясціў пісьменнікам, перакладчыкам, блогерам і ўсяму незалежнаму культурнаму сектару. У дадзенай заяве ўзгадваюцца кейсы перакладчыцы Вольгі Калацкай, выдаўцоў Генадзя Вінярскага, Андрэя Янушкевіча і кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдахі.
Больш падрабязна з тэкстам артыкула Publishing Perspectives на англійскай мове можна азнаёміцца па спасылцы.