“Рэвалюцыя была спачатку часам паэзіі”, піша беларускі пісьменнік і перакладчык Альгерд Бахарэвіч, які зараз знаходзіцца ў Грацы па праграме “Пісьменнік у выгнанні”. Беларуская аўтарка, перакладчыца і фатограф Юлія Цімафеева цяпер таксама жыве ў Грацы па праграме “Пісьменнік у выгнанні”.
Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі з усё большай жорсткасцю ставіцца да ўлады паэзіі і мастацтва ўвогуле, якое сваімі сродкамі надае выразнасць мірным пратэстам. Супраць дзеячоў мастацтва праводзяцца мэтанакіраваныя акцыі. Выдаўцоў дапрошваюць ці арыштоўваюць, канфіскуюць кнігі.
15 студзеня была арыштаваная перакладчыца Вольга Калацкая. Яна перакладала творы такіх аўтараў як Маргарэт Этвуд, Вірджынія Вульф, Тэнесі Уільямс, Уільям Голдынг. На мінулым тыдні міліцыя затрымала Вольгу ў яе ж кватэры. Яна падтрымлівала мірныя пратэсты ў горадзе, дзе жыве. Дзяржаўная ўлада абвінавачвае яе ў арганізацыі і ўдзельніцтве ў акцыях, накіраваных супраць грамадскага парадку, і пагражае ёй турэмным знявольваннем да 3 гадоў.
Маргарэт Этвуд была ў жаху ад страшэнных замахаў улады на людзей, “адзіным жаданнем якіх з’яўляецца жыццё ў дэмакратычнай краіне, у якой паважаюць іх права”.
Беларускі ПЭН-цэнтр паведамляе, што з пачатку выбарчай кампаніі вясной 2020 года адбылося больш за 600 парушэнняў культурных правоў, якія датычыліся ў тым ліку членаў і супрацоўнікаў ПЭН-цэнтра. Прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра, лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч, з нагоды пастаянных пагрозаў была вымушаная пакінуць краіну.
Мы патрабуем неадкладнага вызвалення нашай калегі Вольгі Калацкай. Абвінавачванні супраць яе павінны быць знятыя. Рэпрэсіі супраць дзеячоў мастацтва і мірна пратэстуючых людзей з’яўляюцца парушэннем правоў чалавека і павінны быць забароненыя і спыненыя.
Аўстрыйскае аб’яднанне перакладчыкаў (IG Übersetzerinnen Übersetzer)
Аўстрыйскае аб’яднанне аўтараў (IG Autorinnen Autoren)
Аўстрыйскае літаратурнае таварыства (Österreichische Gesellschaft für Literatur)
Аўстрыйскі ПЭН-клуб (Österreichischer PEN-Club – PEN Austria)
Камітэт Аўстрыйскага ПЭН-клуба “Пісьменнікі ў зняволенні” (Writers-in-Prison-Comitee PEN Austria)
Аўстрыйскае прафесійнае аб’яднанне вусных і пісьмовых перакладчыкаў “УНІВЕРСІТАС” (UNIVERSITAS Austria – Berufsverband für Dolmetschen und Übersetzen)
Міжнароднае аб’яднанне перакладчыкаў-сінхраністаў у Аўстрыі (AIIC Austria)
Аўстрыйскае аб’яднанне перакладчыкаў вуснай мовы ў пісьмовай форме (ÖSDV – Österreichischer SchriftdolmetscherInnen-Verband)
Культурнае пасярэдніцтва Штырыі, Грац (Kulturvermittlung Steiermark, Graz)
Міжнародны дом аўтараў, Грац (Internationales Haus der Autor:innen Graz)