Новая п’еса Андрэя Курэйчыка «Пакрыўджаныя. Беларусь (сія)», якая апісвае драматычныя падзеі ў Мінску пасля выбараў 9 жніўня, выдадзеная на шведскай мове.
Раней яна была прадстаўленая ў рамках міжнароднага праекта тэатральнай салідарнасці Шведскім Каралеўскім тэатрам у Стакгольме, а чыткі прайшлі ў тузіне гарадоў па ўсім свеце.
Сродкі ад продажаў друкаванага варыянту п’есы на шведскай мове будуць накіраваныя на падтрымку беларускай культурнай супольнасці ў рамках кампаніі Save Our Songs, якая праводзіцца пры інфармацыйнай падтрымцы Беларускага ПЭН-цэнтра. Набыць папяровую копію можна, перайшоўшы па спасылцы.
“Кожная саломінка можа стаць выратавальнай”, – вераць арганізатары ініцыятывы, а мы неверагодна ўдзячныя за тое, што сваёй падтрымкай яны натхняюць нас не здавацца.