26 верасня 2020 года траіх іранскіх пісьменнікаў: Бакташ Абцін, Рэза Хандан-Махабадзі і Кейван Бажан – заключылі пад варту ў турме Эвін для адбыцця пакарання, атрыманага за іх творы, якія крытыкуюць Іранскі ўрад.
Беларускі ПЭН-цэнтр лічыць, што абвінавачванні супраць усіх трох пісьменнікаў парушаюць іх права на свабоду выказвання меркаванняў, і заклікае ўлады Ірана вызваліць пісьменнікаў з-пад варты.
У траўні 2020 года, даведаўшыся, што трое пісьменнікаў былі асуджаныя, Саліл Трыпаці, старшыня Камітэта пісьменнікаў у зняволенні Міжнароднага ПЭНа, напісаў: “Бакташ Абцін, Рэза Хандан-Махабадзі і Кейван Бажан не павінны быць абвінавачанымі, тым больш асуджанымі і змешчанымі ў турму, асабліва ў цяперашні час, улічваючы ўспышку COVID-19 у Іране. Пісьменнікам пагражае судовы пераслед толькі таму, што яны крытычна і паслядоўна пісалі пра Іранскі ўрад, які паслядоўна змяняў адзін аднаго. Даволі абсурдна, але адно з прад’яўленых абвінавачванняў – гэта наведванне магіл пісьменнікаў-дысідэнтаў. Падчас пандэміі, якая аказала сур’ёзны ўплыў на Іран, прыярытэтам яго ўрада павінна быць ахова здароўя насельніцтва, а не запалохванне або турэмнае зняволенне пісьменнікаў».
Беларускі ПЭН-цэнтр цалкам падзяляе меркаванне Міжнароднага ПЕНа і заклікае ўлады Ірана:
- Зняць усе абвінавачванні ў дачыненні да пісьменнікаў Бакташа Абціна, Рэзы Хандан-Махабадзі і Кейвана Бажану. Прад’яўленыя абвінавачванні супярэчаць артыкулу 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГПП), удзельнікам якога з’яўляецца Іран;
- Неадкладна і безумоўна вызваліць пісьменнікаў з-пад варты;
- Пакласці канец злоўжыванням прававой сістэмай з мэтай пераследу пісьменнікаў і неадкладна вызваліць усіх асоб, якія змяшчаюцца ў турмах за ажыццяўленне сваіх правоў на свабоду перакананняў і свабоду слова.
Мы заклікаем усіх неабыякавых накіраваць лісты з патрабаваннямі афіцыйным уладам Ірана:
Head of the Judiciary
Mr Ebrahim Raisi
Address: c/o Permanent Mission of Iran to the UN, Chemin du Petit-Saconnex 28, 1209 Geneva, Switzerland
Email: [email protected]
Twitter: @Iran_UN (English)
President of the Islamic Republic of Iran
Hassan Rouhani
Address: The Presidency, Pasteur Street, Pasteur Square Tehran, Islamic Republic of Iran
Email: [email protected]
Twitter: @HassanRouhani (English) and @Rouhani_ir (Persian
Даведацца больш можна на сайце Міжнароднага ПЭНа тут.