• Навiны
  • Creative Witnesses – праект салідарнасці з рэпрэсаванымі пісьменнікамі і журналістамі

Creative Witnesses – праект салідарнасці з рэпрэсаванымі пісьменнікамі і журналістамі

Апошняе абнаўленне: 20 кастрычніка 2020
Creative Witnesses – праект салідарнасці з рэпрэсаванымі пісьменнікамі і журналістамі
Міжнародны ПЭН-клуб запусціў праект салідарнасці з пісьменнікамі і журналістамі, рэпрэсаванымі за ажыццяўленне свайго права на свабоду слова – Creative Witnesses (“Творчыя сведкі”).

Беларуская творчая супольнасць і нашая барацьба за справядлівасць сталі натхненнем для стварэння музычнай кампазіцыі, у якой кампазітар Нэд Картрайт (Ned Cartwright)  таксама выкарыстаў мелодыю “Купалінкі”.

Балючыя кадры першых дзён пратэстаў пад шчымлівую фартэпіянную музыку вартыя таго, каб на некалькі хвілін спыніць наш шалёны рытм і адчуць міжнародную падтрымку і салідарнасць. (Пра беларускія пратэсты можна глядзець з 36.24)

Мы асабліва дзякуем каардынатару праекта Ege Dündar!

Хацелі б таксама нагадаць, што працягваецца збор сродкаў на дапамогу дзеячам культуры, якія:
• былі рэпрэсаваныя падчас мірных акцый;
• знаходзяцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы, але актыўна выяўляюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

#FreeBelarus
#ЖывеБеларусь