Крама Symbal.by за апошнія гады згуртавала вакол сябе разнастайную і шматлікую аўдыторыю, хутка і крэатыўна рэагавала на актуальную сітуацыю ў Беларусі.
Мы з вялікім сумам і трывогай назіраем за ціскам на вас і ўсведамляем, што вялікая колькасць праверак ад розных дзяржаўных органаў можа паралізаваць любую легальную дзейнасць. Мы разумеем, што гэтыя праверкі былі справакаваныя вашым адважным учынкам арганізаваць вытворчаць цішотак з надпісам “Псіхо3%”. Улічваючы апошняе, усю сітуацыю мы расцэньваем як парушэнне права на свабоду выказвання меркавання ў Беларусі.
ПЭН-цэнтр заклапочаны бягучым станам справаў, вядзе сістэмны маніторынг сітуацыі ў сферы культуры. Мы запрашаем вас да супрацоўніцтва, абмену інфармацыяй і пошуку сумесных рашэнняў. Яшчэ раз прыміце нашу падтрымку.
Святлана Алексіевіч, старшыня Рады, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры
Таццяна Нядбай, сябра Рады, намесніца старшыні
Андрэй Хадановіч, сябра Рады, намеснік старшыні
Марыя Мартысевіч, сябра Рады, намесніца старшыні
Уладзімір Арлоў, сябра Рады
Лявон Баршчэўскі, сябра Рады, ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра
Сяргей Дубавец, сябра Рады