Час змяніўся — але ўлада выпала з яго. І калі цяпер “пальцамі, якія сінеюць”, яна спрабуе, як гэта рабіла раней, захаваць свае пазіцыі пры дапамозе рэпрэсій і фальсіфікацый, гэта дае адваротны рэзультат.
Аказваецца, людзі не зрабіліся за гэтыя 26 гадоў ідыётамі, чаго так жадала ўлада. Людзі хочуць павагі, шчасця, любові, людзям абрыдла хамства, махровы, каменны застой і некампетэнтнасць, а ўлада, здаецца, не ў стане нават зразумець, што гэта такое. І вырашае, што можа дабіцца сваіх мэтаў, проста кінуўшы ў турму тых, хто яскрава рэпрэзентаваў гэтыя глыбінныя і шырокія памкненні беларускага грамадства.
Такімі метадамі ў плынь часу не вернешся і, тым больш, не спыніш яе. Час патрабуе, каб Бабарыкі, Ціханоўскі, Севярынец і ўсе, хто зараз па ілжывых абвінавачаннях знаходзіцца ў турме, неадкладна выйшлі на свабоду.