Рабэрто дэ Хэсус Кіньёнэс Атэс быў затрыманы ў красавіку 2019 года пасля асвятлення судовага пасяджэння для вэбсайту CubaNet. Яго адпусцілі праз некалькі дзён, выпісаўшы штраф за “непадпарадкаванне” і “супраціўленне”. Пасля таго, як ён адмовіўся плаціць штраф, яго прысудзілі да аднаго года турэмнага зняволення. Падчас тэрміну ў Рабэрто дэ Хэсуса развіліся праблемы са здароўем, і ён знаходзіцца ў групе рызыкі, звязанай з Сovid-19.
Міжнародны ПЭн лічыць, што Рабэрто дэ Хэсус Кіньёнэс Атэс – ахвяра цэнзуры ў Кубе і яго арышт з’яўляецца парушэннем свабоды слова, а таксама патрабуе яго неадкладнага вызвалення і зняцця ўсіх абвінавачванняў.
Больш інфармацыі пра сітуацыю і магчымыя дзеянні ў падтрымку па спасылцы.