• Навiны
  • Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак

Апошняе абнаўленне: 11 чэрвеня 2019
Абвешчана журы прэміі Шэрмана. Працягваецца прыём заявак
Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Сталі вядомыя імёны сябраў журы, якія будуць абіраць лаўрэата сёлетняй прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад мастацкай кнігі на беларускую мову.

Склад журы:

Марына Казлоўская – перакладчыца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук;

Ганна Янкута – перакладчыца, пісьменніца, кандыдат філалагічных навук;

Ціхан Чарнякевіч – філолаг, літаратуразнаўца, крытык;

Вера Бурлак – паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук;

Кацярына Маціеўская – перакладчыца, магістр філалагічных навук.


Сёлета будуць вызначаны лаўрэаты ў трох намінацыях: “Пераклад прозы”, “Пераклад паэзіі”, “Пераклад дзіцячай кнігі”. Пераможца ў кожнай намінацыі атрымае грашовы прыз у 3000 беларускіх рублёў.

Удзельнічаць у конкурсе могуць пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце ў 2018 годзе.

Каб падаць заяўку, запоўніце форму, там далучыце электронную pdf-версію выдання. Калі кніга выдавалася ў папяровым выглядзе, папяровыя асобнікі (у колькасці ад 2 да 7 кніг) трэба перадаць у Саюз беларускіх пісьменнікаў (Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, пакой 906, тэлефон +375 17 354 80 91, з 11 да 18 гадзінаў у працоўныя дні). Заяўкі прымаюцца да 14 чэрвеня.


Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана. Заснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Дабрачынны фонд “Вяртанне”.

У 2018 годзе лаўрэаткай прэміі імя Карласа Шэрмана стала Вера Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. Раней прэмію атрымлівалі Андрэй Хадановіч і Якуб Лапатка.

Сачыць за навінамі прэміі можна на старонцы ў Facebook і на сайтах арганізатараў.