Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
22 снежня 2025 г.
У сувязі з новымі выпадкамі асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і ў чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:
Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі і іншыя формы мірнай рэалізацыі свабоды мяркаванняў:
- Ігара Чарпакова па арт. 368 Крымінальнага кодэкса за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Валерыя Пазнякевіча па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Рамана Канцавога па арт. 368 и 369 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы да пазбаўлення волі;
- Валерыя Сахарчука па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Уладзіміра Ісаева па арт. 361, 368 КК за абразу А. Лукашэнкі і па абвінавачанні ў “закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь” да пазбаўлення волі;
- Вадзіма Сычугова па арт. 368, 369, 370 КК за абразу А. Лукашэнкі і службовай асобы, знявагу дзяржаўных сімвалаў да пазбаўлення волі;
- Яўген Сіцько па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Уладзіміра Леасевіча па арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да пазбаўлення волі;
- Дзяніса Пяткевіча па арт. 361 КК па абвінавачанні ў “закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь”да пазбаўлення волі;
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:
- Неадкладна вызваліць палітвязняў Ігара Чарпакова, Валерыя Пазнякевіча, Рамана Канцавога, Валерыя Сахарчука, Уладзіміра Ісаева, Вадзіма Сычугова, Яўген Сіцько, Уладзіміра Леасевіча, Дзяніса Пяткевіча і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.
- Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.
- Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Праваабарончы цэнтр “Вясна”;
Respect-Protect-Fulfill;
Прававая ініцыятыва;
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;
Беларускі ПЭН;
Lawtrend.