Брытанскія ўлады не мусяць выдаваць заснавальніка і выдаўца WikiLeaks Джуліяна Асанжа Злучаным Штатам, дзе ён рызыкуе апынуцца пад пагрозай парушэння яго чалавечых правоў і сутыкнуцца з умовамі ўтрымання пад вартай, якія могуць быць раўнасільныя катаванням і іншым відам жорсткага абыходжання. Пра гэта заявілі сёння Міжнародны ПЭН і ПЭН Швецыі. Арганізацыі моцна занепакоеныя далёкімі наступствамі, які ягоны пераслед будзе мець для сусветнай свабоды прэсы.
Джуліан Асанж быў арыштаваны 11 красавіка 2019 года ў амбасадзе Эквадора ў Лондане за парушэнне ўмоваў яго вызвалення пад заклад у 2012 годзе, а затым арыштаваны ўжо ад імя амерыканскіх ўладаў на падставе ордэру аб яго экстрадыцыі пасля таго, як улады Эквадору пазбавілі яго прытулку. Заключэнне ад 6 сакавіка 2018 года, надрукаванае ў той жа дзень, абвінаваціла Джуліана Асанжа ў змове з мэтай кампутарнага ўварвання, у тым ліку ў атрыманне доступу да сакрэтнай інфармацыі, звязанай з ўцечкамі матэрыялаў ураду ЗША з боку былога ваеннага аналітыка і выкрывальніка Чэлсі Мэнінг. Асанжу пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі, калі ён будзе прызнаны вінаватым.
Хаця Джуліан Асанж не быў абвінавачаны наўпрост у публікацыі сакрэтнай інфармацыі, абвінаваўчае заключэнне ўключае спіс дзеяннў, якія падпадаюць пад журналісцкую дзейнасць, а менавіта заахвочванне крыніцаў для прадастаўлення інфармацыі, абарона іх ананімнасці і выкарыстанне бяспечных сродкаў сувязі. Судовы пераслед Асанжа за гэтыя дзеянні можа адмоўна ўплываць на свабоду прэсы, таму што стварае прэцэдэнт і падвышае рызыку судовага пераследу журналістаў за дзеянні, якія выкарыстоўваюць журналісты ў сваёй прафесійнай працы і падобныя да выкладзеных у абвінаваўчым заключэнні.
Згодна з паведамленнямі, пракуратура ЗША можа паспрабаваць выставіць дадатковыя абвінавачванні Джуліану Асанжу, які цяпер знаходзіцца пад вартай і мусіць даць паказанні па відэасувязі 2 мая. Пракуратура ЗША павінна да 12 чэрвеня прадставіць сваё бачанне справы брытанскім уладам.
“Шырокі характар абвінавачвання ЗША супраць Асанжа – гэта сапраўдная пагроза для журналістаў і свабоды прэсы ва ўсім свеце, паколькі патэнцыйна крыміналізуе легітымную журналісцкую практыку. Стаўленне да Чэлсі Мэнінг, яго абвінавачанай саўдзельніцы, дэманструе, што гэтыя перасцярогі рэальныя, і Асанжу пагражае сур’ёзнае парушэнне правоў, калі ён будзе экстрадыраваны ў ЗША”, – заявіў Саліл Трыпаці, старшыня камітэту Міжнароднага ПЭНа “Пісьменнікі ў зняволенні”.