
У межах фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прайшоў адкрыты ўрок Школы крэатыўнага пісьма “Літара”.
У межах фестываля інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” прайшоў адкрыты ўрок Школы крэатыўнага пісьма “Літара”.
Правёў урок пісьменнік і мастак Адам Глобус, які расказаў пра гісторыю стварэння Школы і асноўныя прынцыпы яе працы. Навучэнцы і навучэнкі Школы Іван Мельнікаў, Янка Каліноўскі, Антон Бельскі, Янка Цэгла і Адам Карцаў распавялі пра ўражанні ад прачытаных кніг, падзяліліся некаторымі ведамі, здабытымі падчас заняткаў, а таксама прачыталі свае тэксты.
Напрыканцы ўроку Адам Глобус уручыў прэмію “Залатая Літара” навучэнцы Школы Янцы Каліноўскаму за кнігу “Падслуханае сьценамі шматпавярховак”.